Мiнскi Гран-пры — мiнi-чэмпiянат свету
Iрына ПРЫМАК
Турнiры Правядзенне ў Мiнску Гран-пры па мастацкай гiмнастыцы вясной — ужо традыцыя, якая радуе ўсiх прыхiльнiкаў аднаго з самых прыгожых жаноцкiх вiдаў спорту. Сёлетнi турнiр «BеlSwissBаnс» сабраў самую вялiкую колькасць краiн-удзельнiц — 30 (у 2005 годзе было 24). Упершыню на спаборнiцтвы ў Беларусь прыедуць прадстаўнiцы Японіі, Малайзii i ПАР.— Мiнскi этап Гран-пры ператварыўся ў своеасаблiвы чэмпiянат свету, бо яго не прапускаюць «зоркi» сусветнай гiмнастыкi, якiя, дарэчы, будуць восенню змагацца за лiцэнзii на Алiмпiяду ў Пекiн, — заўважае Iрына Ляпарская, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусi па мастацкай гiмнастыцы. — Пуцёўкi на летнiя Гульнi-2008 будуць разыгрывацца на першынстве планеты ў Грэцыi ў вераснi. Згодна з квалiфiкацыяй у Кiтай паедуць 20 мацнейшых гiмнастак. На мiнскiх спаборнiцтвах нашу краiну прадставяць Iна Жукава, Святлана Рудалава, Любоў Чаркашына, украiнскую — Ганна Бяссонава, Наталля Гадунко, Iрына Кавальчук, расiйскую — Алiна Кабаева, Вольга Капранава i Вера Сесiна. Першая частка турнiру — Кубак «Крыштальная ружа» — адбудзецца 19 мая а 15-й гадзiне, другая — Гран-пры «BеlSwissBаnс» — на наступны дзень а 12-й гадзiне, трэцяя — традыцыйнае шоў «зорак» — а 18-й гадзiне 20 мая. Дарэчы, такiя маштабныя паказальныя выступленнi з вялiкай колькасцю арыгiнальных нумароў арганiзуюцца толькi ў Мiнску. Магчыма, таму i, канешне ж, улiчваючы ўзровень школы беларускай мастацкай гiмнастыкi, Беларусi даверылi правядзенне ў наступным годзе Кубка свету (пройдзе 14—19 мая). Аднак пакуль нашы дзяўчаты рыхтуюцца да Гран-пры i вельмi хвалююцца, каб выступiць годна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правядзенне ў Мiнску Гран-пры па мастацкай гiмнастыцы вясной — ужо традыцыя, якая радуе ўсiх прыхiльнiкаў аднаго з самых прыгожых жаноцкiх вiдаў спорт
|
|