«Джэм-Банк» лiквiдуецца
Людзi, якiя захоўвалi свае зберажэннi ў ААТ «Джэм-Банк», змогуць атрымаць iх ужо ў чэрвенi, паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi.
Паводле апошняй iнфармацыi, Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублiкi Беларусь прыняў рашэнне, згодна з якiм ААТ «Джэм-Банк» прызнана банкрутам i ў адносiнах да яго адкрыта лiквiдацыйная вытворчасць. Нагадаем, што гэты банк быў зарэгiстраваны ў краiне ў 1991 годзе. Нездавальняючае фiнансавае становiшча «Джэм-Банка», якое пацягнула невыкананне iм сваiх абавязацельстваў перад укладчыкамi i iншымi крэдыторамi, стала прычынай таго, што ў банка былi прыпынены, а затым i адклiканы ўсе лiцэнзii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзi, якiя захоўвалi свае зберажэннi ў ААТ «Джэм-Банк», змогуць атрымаць iх ужо ў чэрвенi, паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi
|
|