Вам «Букет»!
Валянцiна Доўнар
У нядзелю ў Лошыцкiм парку адбудзецца першы рэспублiканскi фестываль-кiрмаш рамёстваў «Вясновы букет».
На яго, як мяркуецца, у сталiцу з’едуцца больш як 200 майстроў з усёй Беларусi. I, мiж iншым, не з пустымi рукамi: прывязуць, пакажуць (а што-кольвечы i прададуць) са сваiх найлепшых работ, правядуць майстар-класы для аматараў — па ганчарству i кавальству, па пляценню з саломкi, лазы, бiсеру... Да таго ж, як плануецца, паспаборнiчаюць памiж сабой за званне найлепшага. Дык прыязджайце! Гэта — не можа быць не цiкава!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў Лошыцкiм парку адбудзецца першы рэспублiканскi фестываль-кiрмаш рамёстваў «Вясновы букет» |
|