На гэтым тыднi будзе горача
У мiнулыя выхадныя ў Беларусi ўстанавiлася па-летняму цёплае надвор’е, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
У блiжэйшыя суткi ў цэлым па Беларусi чакаецца гарачае надвор’е, пераважна без ападкаў. Толькi ў асобных раёнах Брэсцкай i Гродзенскай абласцей ноччу магчымы кароткатэрмiновыя дажджы. У начныя гадзiны паветра прагрэецца да плюс 12 градусаў на поўначы i да плюс 20 градусаў на поўднi. Днём будзе горача, тэмпература складзе ад 27 да 33 градусаў. У сераду атмасферны фронт, якi змяшчаецца з Балтыйскага мора, абумовiць у начныя гадзiны месцамi па рэспублiцы кароткатэрмiновыя дажджы i навальнiцы. Тэмпература знiзiцца да 20—26 градусаў цяпла. У чацвер атмасферны цiск зноў пачне расцi. На паўднёвым усходзе без ападкаў. Толькi ноччу месцамi ў Гомельскай i Магiлёўскай абласцях пройдуць навальнiчныя дажджы. Тэмпература паветра днём складзе ад 20 да 28 градусаў цяпла. Паводле прагнозаў сiноптыкаў, у канцы тыдня ў сувязi з распаўсюджваннем цёплага антыцыклону, якi змяшчаецца з Заходняй Еўропы, зноў чакаецца цёплае сонечнае надвор’е. Днём 26—27 мая паветра прагрэецца да 26—33 градусаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулыя выхадныя ў Беларусi ўстанавiлася па-летняму цёплае надвор’е, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава
|
|