Прыцягальнасць Беларусi як транзiтнай краiны ўзрастае
Барыс ПРАКОПЧЫК
Факт Паводле iнфармацыi прэс-службы Гродзенскай рэгiянальнай мытнi, праз пункты пропуску ГРТ сёлета за першы квартал мытную гранiцу перасяклi 1,1 мiльёна чалавек, што на 50 тысяч больш у параўнаннi з тым жа перыядам мiнулага года. А грузавых аўтамабiляў праследавала 93 тысячы (у першым квартале 2006 года — 74 тысячы).На 44 працэнты ўзрасла колькасць набытых беларускiмi грамадзянамi за мяжой легкавых аўтамабiляў i ўвезеных праз пагранiчныя пункты мытнага афармлення «Брузгi-2», «Бераставiца-2» i «Прывалка». Пастаянна павялiчваецца (у гэтым годзе — плюс 54 працэнты) колькасць грузавых транспартных сродкаў, якiя накiроўваюцца транзiтам праз тэрыторыю нашай краiны ў Расiйскую Федэрацыю. Гэта сведчыць, што прыцягальнасць Беларусi як транзiтнай краiны ўзрастае. Дарэчы, нягледзячы на больш жорсткiя штрафныя санкцыi новага Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, не становiцца менш тых, хто жадае перамясцiць цераз мытную мяжу тавары з парушэннямi заканадаўства. У першым квартале сёлета супрацоўнiкi Гродзенскай рэгiянальнай мытнi спынiлi 446 падобных спробаў: агульны кошт тавару склаў 4,3 мiльярда рублёў, да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнута 279 чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi прэс-службы Гродзенскай рэгiянальнай мытнi, праз пункты пропуску ГРТ сёлета за першы квартал мытную гранiцу перасяклi 1,1 мiльёна ч
|
|