Трагедыя на дарозе
Яна СВЕТАВА
Страшнай трагедыяй абярнулася транспартнае здарэнне на аўтадарозе Кобрын—Гомель у раёне Драгiчына. Ваенны «Урал» выехаў на трасу збоку i не прапусцiў легкавую машыну «Аўдзi». Аграмадная махiна лiтаральна пераехала легкавушку, у якой былi 22-гадовы вадзiцель i пасажырка. Маладыя людзi загiнулi на месцы. Ваенная машына везла салдатаў. Ад удару сямёра з iх выпалi з машыны. Адзiн пры гэтым загiнуў на месцы. Астатнiя былi шпiталiзаваны ў Драгiчынскую раённую бальнiцу. Стан аднаго з вайскоўцаў рэзка пагаршаўся i яго тэрмiнова пераправiлi ў рэанiмацыю Брэсцкай абласной бальнiцы. Астатнiя салдаты лечацца ў Драгiчыне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Страшнай трагедыяй абярнулася транспартнае здарэнне на аўтадарозе Кобрын—Гомель у раёне Драгiчына. Ваенны «Урал» выехаў на трасу збоку i не прапусцiў
|
|