Застрэлілі мядзведзіцу
Аляксандр ПУКШАНСКI
Адмiнiстрацыя Лёзненскага лясгаса паведамiла ў Лёзненскi РАУС: нехта на тэрыторыi Добрамыслянскага ляснiцтва застрэлiў мядзведзiцу. Адбылося гэта каля вёскi Барсева. Як паведамiлi ў прэс-службе УУС Вiцебскага аблвыканкама, адпаведная заява трапiла ў мiлiцыю 18 мая.
Урон, нанесены прыродзе, склаў каля Br3 млн. Абцяжваючымi абставiнамi ўчыненага злачынства з’яўляецца тое, што бурыя мядзведзi занесены ў Чырвоную кнiгу i паляванне на iх забаронена. Аднак зламыснiкаў гэта не спынiла. Забраць забiтую здабычу iм перашкодзiлi егеры, якiя, на жаль, не змаглi дагнаць самiх злачынцаў. Зараз мiлiцыянеры шукаюць зладзеяў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмiнiстрацыя Лёзненскага лясгаса паведамiла ў Лёзненскi РАУС: нехта на тэрыторыi Добрамыслянскага ляснiцтва застрэлiў мядзведзiцу |
|