Патанулi 4 чалавекi
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
У стыхiйных месцах адпачынку Гомельскай вобласцi за мiнулыя выхадныя патанулi 4 чалавекi. Ахвярамi вады сталi мужчыны ва ўзросце да 40 гадоў.
Як паведамiлi ў Гомельскай абласной арганiзацыi таварыства выратавання на водах (АСВОД), няшчасныя выпадкi зарэгiстраваны ў Светлагорскiм, Веткаўскiм раёнах, прыгарадзе Гомеля i абласным цэнтры. Усе загiнулыя ў гэтыя днi бавiлi вольны час на вадаёмах, якiя не адносяцца да арганiзаваных месцаў адпачынку. Сярод ахвяраў ёсць i тыя, хто знаходзiўся ў стане алкагольнага ап’янення. На жаль, падобныя пiкi няшчасных выпадкаў характэрны для пачатку пляжнага сезона. Каб максiмальна прадухiлiць выпадковыя ахвяры, на гэтым тыднi АСВОД правядзе ўзмоцненую прафiлактычную работу з насельнiцтвам праз сустрэчы ў працоўных калектывах i выступленнi ў сродках масавай iнфармацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У стыхiйных месцах адпачынку Гомельскай вобласцi за мiнулыя выхадныя патанулi 4 чалавекi. Ахвярамi вады сталi мужчыны ва ўзросце да 40 гадоў |
|