Той даўнi пажар патрапiў нават у байку
Сяргей РАСОЛЬКА
Сёння стаўбцоўскiя пажарныя-выратавальнiкi адзначаць круглую дату — 100-гадовы юбiлей з дня першага афiцыйнага згадвання ў прэсе назвы сваёй службы.
Трэба заўважыць, што асновай для яго паслужылi трагiкамiчныя падзеi. 22 мая 1907 года «Наша нiва» пiсала пра вельмi буйны пажар у тагачасным мястэчку Стоўбцы, якi распачаўся з дома... начальнiка мясцовай пажарнай каманды Мальбiна. Быў моцны вецер, полымя перакiдвалася з адной пабудовы на другую... На дапамогу былi выклiканы пажарныя з Мiра i Мiнска. Але якая хуткасць магла быць у конна-бочачных ходаў? У вынiку ў мястэчку згарэла каля 500 пабудоў, без даху над галавой засталося больш за 300 яўрэйскiх сем’яў. Для дапамогi пагарэльцам стваралiся нават спецыяльныя камiтэты. А сам факт таго здарэння i падрабязнасцi справы былi пакладзены Кандратам Крапiвой у аснову байкi «Пажар». Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, сёння гарнiзон пажарна-вытаравальнай службы ў Стоўбцах налiчвае 77 чалавек, якiя аберагаюць спакой больш чым 30 тысяч чалавек на тэрыторыi ўсяго раёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння стаўбцоўскiя пажарныя-выратавальнiкi адзначаць круглую дату — 100-гадовы юбiлей з дня першага афiцыйнага згадвання ў прэсе назвы сваёй службы
|
|