«Перагарэлi»...
Iрына ПРЫМАК
Грацыёзная вясна Сталiчны Палац спорту ўжо ў пяты раз прымаў Гран-пры «BеlSwissBаnk» па мастацкай гiмнастыцы. Сёлета турнiр сабраў самае вялiкае прадстаўнiцтва — 34 удзельнiцы з 29 краiн, пры тым, што, згодна з рэгламентам, колькасць грацый не павiнна перавышаць 30 чалавек. Аднак пры абмяркоўваннi, каго ж з гiмнастак выкраслiць са спiсу прэтэндэнтак на ўдзел, арганiзатары проста не знайшлi слабейшых, бо ўсе былi вартыя выступiць у Мiнску.У Беларусь прыехалi амаль усе «мастачкi», якiя ў вераснi на чэмпiянаце свету ў Грэцыi будуць заваёўваць лiцэнзii на летнюю Алiмпiяду-2008 у Кiтаi. Амаль усе, бо ў апошнi момант дрэнна сябе адчула расiянка Алiна Кабаева. З-за гэтага прыма вырашыла прапусцiць мiнскi этап. Аднак гледачы нiколькi не засмуцiлiся з-за яе адсутнасцi: перад iмi выступiлi нi з кiм не параўнальныя ў свеце ўкраiнкi Ганна Бяссонава i Наталля Гадунко, расiянкi Вера Сесiна i Вольга Капранава, а таксама беларуска Iна Жукава (на здымку). На жаль, нi разу нашай гiмнастцы не ўдалося ўзысцi на першую прыступку п’едэсталу — нi ў мнагабор’i, нi ў спаборнiцтвах у iндывiдуальных практыкаваннях. Беларускiм балельшчыкам давялося пачуць гiмн Расii (Вера Сесiна перамагла ў мнагабор’i i кампазiцыi са скакалкай, а Вольга Капранава стала першай у практыкаваннi з абручом i са стужкай) i Украiны (Ганна Бяссонава выйграла практыкаванне з булавамi). Пасля сваiх перамог расiянкi прызналiся, што абедзве ўдзельнiчаюць у мiнскiм Гран-пры ўжо ў пяты раз i таму адчуваюць сябе тут вельмi ўтульна i ўпэўнена. Цёплы прыёме адзначыла i Ганна Бяссонава. Беларускi ж у Мiнску хоць i адчувалi сябе сваiмi, але з-за адказнасцi перад сваёй публiкай крыху «перагарэлi». Напярэдаднi турнiру Любоў Чаркашына абяцала «парваць сапернiц, каб нас у свеце пужалiся», але занадта перахвалявалася. Нi яна, нi Святлана Рудалава ў прызёры не прабiлiся. Лепшы вынiк сярод гаспадынь спаборнiцтваў паказала лiдар беларускай каманды Iна Жукава: яна стала трэцяй у мнагабор’i, сярэбраным прызёрам у практыкаваннi з булавамi i са стужкай, а скакалка прынесла ёй «бронзу». Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусi па мастацкай гiмнастыцы Iрына Ляпарская ацанiла выступленне нашых «мастачак» так: — Яны не робаты, а звычайныя людзi, таму проста не маглi не памыляцца, — растлумачыла Iрына Юр’еўна. — Света прапусцiла шмат турнiраў з-за праблем са спiнай, Iна — з-за цяжкай прастуды, таму ў адсутнасць сябровак у Чаркашынай было шмат стартаў. Усё гэта паўплывала на iх выступленне. Лiчу, што на кантынентальным першынстве ў чэрвенi i на чэмпiянаце свету ў вераснi нашы дзяўчаты будуць у лепшай форме. Цiкава, што ўпершыню за гiсторыю Гран-пры «BеlSwissBаnk» Мiс турнiру стала не беларуска (раней самымi прываблiвымi прызнавалi Валерыю Курыльскую i Святлану Рудалаву). Вялiкую карону атрымала ўкраiнка Ганна Бяссонава, якую сярод iншых спартсменак вызначае не толькi яе высокi рост i жаноцкасць, але i асаблiвы «почырк» — вялiкi артыстызм i элегантнае выкананне элементаў. Вiцэ-мiс спаборнiцтваў стала беларуска — абаяльная Любоў Чаркашына. Ёй уручылi малую карону. Абедзве ж прыгажунi атрымалi ў падарунак залатыя швейцарскiя гадзiннiкi. У наступным годзе мiнскi этап Гран-пры перарасце ў этап Кубка свету (ён таксама адбудзецца ў маi). Са з’яўленнем у сталiцы «Мiнск-арэны» Iрына Ляпарская ўпэўнена, што нашай краiне давераць правесцi i чэмпiянат свету. У прыгажосцi i сiлы добрае сэрца Беларуская федэрацыя мастацкай гiмнастыкi ўжо некалькi гадоў шэфствуе над мiнскiмi дзiцячымi дамамi (№ 2—6). Iх выхаванцаў штогод запрашаюць на спаборнiцтвы i шоў «зорак» сусветнай гiмнастыкi. Сёлета на Гран-пры прыехалi i дзецi з наваполацкай школы-iнтэрната. Транспартным забеспячэннем займаўся беларускi легкаатлет, штурхальнiк молата Вадзiм Дзевятоўскi. Для юнакоў i дзяўчынак таксама кожны год арганiзоўваюцца святочная праграма i салодкi стол у «Журавiнцы». Адзiнае, што крыху засмуцiла дзяцей, — адсутнасць у праграме «Bаbу Сuр». Дзiцячыя спаборнiцтвы не праводзяцца ўжо другi па лiку Гран-пры, раней яны заўжды праходзiлi напярэдаднi дарослага турнiру. Iрына Ляпарская паабяцала вярнуць «Bаbу Сuр»: — Мы паспрабуем зрабiць казку для маленькiх на Каляды. Я мяркую, што дзiцячы турнiр заслугоўвае таго, каб выдзелiць яго ў асобнае ад дарослага Гран-пры спаборнiцтва. «Bаbу Сuр» праводзяць ужо ў Расii, ЗША, Iзраiлi, Iталii. Калi мы з’яўляемся заканадаўцамi дзiцячага турнiру, было б памылкай не захаваць яго ў Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiчны Палац спорту ўжо ў пяты раз прымаў Гран-пры «BеlSwissBаnk» па мастацкай гiмнастыцы. Сёлета турнiр сабраў самае вялiкае прадстаўнiцтва — 34 уд |
|