Салiруе БАТЭ
Iрына АНАТАВА
Гульня № 1 Лiдар чэмпiянату Беларусi па футболу, барысаўскi БАТЭ, павялiчвае адрыў ад сваiх сапернiкаў. У шостым туры барысаўскiя футбалiсты выйгралi ў ждановiцкай «Дарыды» (4:1) i зараз маюць у сваiм актыве 15 ачкоў (у спiну БАТЭ дыхаюць «Гомель», «Нёман» i «МТЗ-РIПА» з 11-ю ачкамi).А вось iгракi брэсцкага «Дынама», з якiм каманда Iгара Крыушэнкi 27 мая сустрэнецца ў фiнале Кубка краiны, не змаглi справiцца з дэбютантам вышэйшай лiгi «Смаргонню», уступiўшы — 0:1. Вынiкi iншых матчаў: «Дынама» (Мiнск) — «Шахцёр» (Салiгорск) — 1:0, «Мiнск» — «Гомель» — 2:6, «Вiцебск» — «Тарпеда» (Жодзiна) — 1:1, «Нёман» (Гродна) — МТЗ-РIПА (Мiнск) — 2:1, «Днепр» (Магiлёў) — «Нафтан» (Наваполацк) — 0:0. Матчы 7-га тура адбудуцца 22, 23 i 26 мая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiдар чэмпiянату Беларусi па футболу, барысаўскi БАТЭ, павялiчвае адрыў ад сваiх сапернiкаў |
|