На «Арэне» — «гастарбайтэры»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
За 4 месяцы гэтага года iншаземцам было выдадзена 188 дазволаў на працаўладкаванне ў беларускай сталiцы.
Такую iнфармацыю паведамiў спецыялiст аддзела знешняй працоўнай мiграцыi ўпраўлення па грамадзянству i мiграцыi ГУУС Мiнгарвыканкама Кiрыл Блiнцоў. Ён адзначыў, што сярод «гастарбайтэраў» асноўную частку складаюць грамадзяне Арменii, В’етнама, Турцыi i Таджыкiстана. Апошнiя, дарэчы, працуюць на ўзвядзеннi спартыўнага комплексу «Мiнск-Арэна». У сталiчнай будоўлi, якая адчувае найбольшы дэфiцыт, задзейнiчаны i туркi. В’етнамцы найчасцей уладкоўваюцца на прадпрыемствы харчавання, i ў прыватнасцi, у сеткi сваiх фiрменых рэстаранаў i кавярняў «Сайгон». Апошнiм часам у беларускй сталiцы з’явiлiся i кiтайскiя «гастарбайтэры», якiя працуюць звычайна выкладчыкамi ў розных ВНУ. Выпадкаў «рабства» ў Мiнску сёлета пакуль не зафiксавана. Хоць, як адзначыў Кiрыл Блiнцоў, бываюць факты, калi наймальнiкi не афармляюць належным чынам адносiны са сваiмi работнiкамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 4 месяцы гэтага года iншаземцам было выдадзена 188 дазволаў на працаўладкаванне ў беларускай сталiцы |
|