Чыгуначныя бiлеты можна заказаць праз Iнтэрнэт
Дзмiтрый АЛЬФЕР
У сярэдзiне мая мы, спажыўцы, атрымалi новую паслугу — заказ чыгуначнага бiлета праз Iнтэрнэт. У блiжэйшых планах работнiкаў чыгункi — продаж праязных бiлетаў праз спецыяльныя тэрмiналы.
«Зараз мы дамаўляемся з банкамi наконт таго, каб можна было набыць i аплацiць бiлет па пластыкавай картцы. У першую чаргу абсталяванне будзе размешчана на вакзалах Мiнска, Вiцебска, Гомеля, Магiлёва, Брэста i Бабруйска. Мы намагаемся пастаянна прапаноўваць пасажырам як мага больш новых, карысных паслуг», — расказаў першы намеснiк начальнiка беларускай чыгункi Уладзiмiр Лапцiнскi. Бiлет, якi заказаны праз Iнтэрнэт, каштуе столькi ж, як i ў звычайнай касе, дадаткова трэба заплацiць грошы толькi за яго дастаўку. З надыходам летняга сезона, якi для чыгуначнiкаў пачнецца з 27 мая, штогадовыя змяненнi закрануць i расклад. Як i звычайна, графiк руху чыгуначнага транспарту арыентуецца на адпачынак i iншыя ўмовы цёплых месяцаў года. Для таго, каб пазбегнуць чаргi за бiлетамi, на буйных станцыях Беларусi адчыняцца 33 дадатковыя касы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сярэдзiне мая мы, спажыўцы, атрымалi новую паслугу — заказ чыгуначнага бiлета праз Iнтэрнэт. У блiжэйшых планах работнiкаў чыгункi — продаж праязных
|
|