Лепшыя гатункi сунiцРубрыку вядзе Валянціна ШПІЛЕЎСКАЯ, тэл. 285-88-81 Сунiцы садовыя, якiя ўсе называюць клубнiцамi, сваю назву атрымалi больш як 200 гадоў таму дзякуючы буйным ягадам у выглядзе «клубка». Дык вось, садаводу-аматару цяжка зарыентавацца i правiльна падабраць гатунак сунiц. Вялiкай памылкай (самай распаўсюджанай) з’яўляецца тое, што садаводы аддаюць перавагу замежным гатункам: вунь якая прыгожая, хоць i ехала да нас доўга. Трэба памятаць, што сунiцы садовыя — культура малазiмастойкая, а большасць замежных i асаблiва заходнееўрапейскiх гатункаў, як правiла, часта вымярзаюць. Вы можаце садзiць любыя гатункi, але падыходзiць усё ж трэба асцярожна, улiчваючы iх паходжанне i магчымасцi вырошчвання ў клiматычных умовах Беларусi. Такiм чынам, вам дастаткова мець па 1—2 раннiя, сярэднiя i познiя гатункі, каб на працягу месяца i больш мець магчымасць есцi свежыя ягады.РАННIЯ ГАТУНКI Кокiнскiя раннiя. Гатунак раянаваны па Мiнскай i Магiлёўскай абласцях. Ягады сярэдняй масы, тупаканiчныя, чырвоныя, блiскучыя, кiсла-салодкiя. У сырыя гады пашкоджваецца шэрай гнiллю. Мачужынка. Гатунак раянаваны па Брэсцкай вобласцi, зiмастойкi. Сярэдняя маса ягады 10 г, чырвоныя, блiскучыя, добрая транспартабельнасць. Львоўскiя раннiя. Гатунак раянаваны па Брэсцкай, Гродзенскай, Мiнскай i Магiлёўскай абласцях. Ягады правiльнай тупаканiчнай формы, чырвоныя, блiскучыя, кiсла-салодкiя. Паўлаўчанка. Гатунак раянаваны па Гомельскай i Магiлёўскай абласцях, зiмастойкi. Ягады сярэдняй велiчынi, чырвоныя, кiсла-салодкiя, прыгодныя для ўжывання ў свежым выглядзе i для прамысловай перапрацоўкi. ГАТУНКI СЯРЭДНЯГА ТЭРМIНУ ВЫСПЯВАННЯ Надзея. Гатунак раянаваны па Вiцебскай вобласцi, зiмастойкi. Ягады тупаканiчнай формы, светла-чырвоныя, кiсла-салодкiя, мякаць светла-аранжавая. Раксана. Гатунак раянаваны па Вiцебскай вобласцi, зiмастойкi, устойлiвы да грыбковых хвароб. Ягады круглыя, чырвоныя, кiсла-салодкiя, мякаць аранжава-чырвоная. Вента. Гатунак раянаваны па ўсёй рэспублiцы, зiмастойкi, ураджайны, сярэднеўстойлiвы да грыбковых захворванняў. Ягады буйныя (11—12 г) ад шырокакругла-канiчнай да канiчнай формы. Мякаць цёмна-чырвоная, сакавiтая, кiсла-салодкая, пахучая. Дзяснянка кокiнская. Гатунак раянаваны па ўсёй рэспублiцы. Ягады сярэдняй велiчынi (8-9 г) тупаканiчнай i шарападобнай формы, ярка-чырвоныя, кiсла-салодкiя. Фестывальныя. Гатунак раянаваны па ўсёй рэспублiцы, высоказiмастойкi, сярэднеўстойлiвы да шэрай гнiлi, мучнiстай расы. Ягады ярка-чырвоныя, блiскучыя, авальна-яйкападобнай формы, сплюснутыя з двух бакоў. Мякаць ружова-чырвоная, сакавiтая, кiсла-салодкая. ГАТУНКI ПОЗНЯГА ТЭРМIНУ ВЫСПЯВАННЯ Зенга-Зенга. Гатунак раянаваны па ўсёй рэспублiцы. У сырыя гады пашкоджваецца шэрай гнiллю. Ягады сярэдняй велiчынi, цёмна-чырвоныя, кiсла-салодкiя. ГАТУНКI НЕРАЯНАВАНЫЯ, АЛЕ ДОБРА ЗАРЭКАМЕНДАВАЛI СЯБЕ Ў БЕЛАРУСI Дачнiца. Гатунак беларускай селекцыi, сярэдняга тэрмiну выспявання, зiмастойкi, высокаўраджайны. Ягады чырвоныя, блiскучыя, плоскакруглыя, са злёгку выражанай шыйкай, салодкiя, з прыемным спецыфiчным смакам. Вiцязь. Гатунак расiйскай селекцыi, сярэдняга тэрмiну выспявання, зiмастойкi. Ягады сярэдняй велiчынi (9 г), чырвоныя. Папялушка. Гатунак расiйскай селекцыi, сярэдняпозняга тэрмiну выспявання, зiмастойкi, скараплодны, устойлiвы да мучнiстай расы. Ягады буйныя (40 г першага збору, 23 — масавага). Мякаць ярка-чырвоная, кiсла-салодкая. Рэд Гантлет. Гатунак выведзены ў Шатландыi, сярэдняпозняга тэрмiну выспявання, зiмастойкi, устойлiвы да мучнiстай расы. Ягады сплюснутыя з бакоў, ярка-чырвоныя, транспартабельныя. Феерверк. Гатунак расiйскай селекцыi, сярэдняга тэрмiну выспявання, адносна зiмастойкi, высокаўстойлiвы да мучнiстай расы. Ягады буйныя да 35 г (першы збор), цёмна-чырвоныя, сакавiтыя, кiсла-салодкiя. Тэнiра. Гатунак галандскай селекцыi, позняга тэрмiну выспявання, зiмастойкi, устойлiвы да хвароб, высокаўраджайны. Ягады канiчнай формы, сярэдняй велiчынi, чырвоныя, кiсла-салодкiя, маюць добрую транспартабельнасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сунiцы садовыя, якiя ўсе называюць клубнiцамi, сваю назву атрымалi больш як 200 гадоў таму дзякуючы буйным ягадам у выглядзе «клубка» |
|