Урад Беларусi ўстанавiў памеры платы за навучанне кiраванню транспартнымi сродкамi
БЕЛТА
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў № 616.
Такiм чынам, цяпер плата (гранiчны максiмальны тарыф) за навучанне кiраванню транспартным сродкам для падрыхтоўкi або перападрыхтоўкi вадзiцеляў катэгорыi А складзе Br222,74 тыс., катэгорыi В — Br599,08 тыс., катэгорыi С — Br1 млн 86,1 тыс., катэгорыi В-С — Br1 млн 232,02 тыс. У плату не ўключаны расходы на аўтамабiльнае палiва, што выкарыстоўваецца пры навучаннi кiраванню механiчным транспартным сродкам. Парадак аплаты i ўлiк гэтых расходаў зацвярджаюцца Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацый. Плата за навучанне ўстаноўлена з улiкам падатку на дабаўленую вартасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў № 616 |
|