Кiпрская кампанiя «СБ-Тэлекам» зацiкаўлена ў iнвеставаннi ў беларускiя цэментныя заводы
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 24 мая сустрэўся са старшынёй праўлення кiпрскай кампанii «СБ-Тэлекам» Iдам Самавi.
Кiраўнiк дзяржавы падзякаваў iнвестару за дабрачынную дзейнасць кампанii ў Беларусi. «Для Беларусi цяжка знайсцi чалавека, якi займаўся б дабрачыннасцю ў краiне ў такiм аб’ёме», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што гэтыя сродкi былi накiраваныя, у асноўным, на медыцынскiя мэты, развiццё аховы здароўя i рэканструкцыю бальнiц. Пры гэтым Прэзiдэнт падкрэслiў: «У нас няма нiякай прадузятасцi адносна вашай дзейнасцi. Наадварот, я вам давяраю i гатовы разгледзець прапановы па развiццю вашага бiзнэсу ў Беларусi». У той жа час Iд Самавi запэўнiў Аляксандра Лукашэнку, што дзейнасць кампанii «СБ-Тэлекам» у Беларусi будзе ажыццяўляцца адкрыта i празрыста. Кiпрская кампанiя «СБ-Тэлекам» мае намер удзельнiчаць у будаўнiцтве першакласнай гасцiнiцы ў Мiнску. Акрамя гэтага, гэта кампанiя зацiкаўлена ў iнвеставаннi сродкаў у рэканструкцыю i пераўзбраенне беларускiх цэментных заводаў. У ходзе сустрэчы абмяркоўвалiся i iншыя сумесныя iнвестыцыйныя праекты. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 24 мая сустрэўся са старшынёй праўлення кiпрскай кампанii «СБ-Тэлекам» Iдам Самавi |
|