21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вітольд ПЕСЦІС, старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання “Белая Русь”:

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Новыя задачы на шляху да моцнай і незалежнай Беларусі патрабуюць згуртаванасці ўсяго народа”




Як паведамляла ўжо «Звязда», на пашыраным пасяджэннi прэзiдыума Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь» прыняты зварот да грамадзян Беларусi з заклiкам падтрымаць яго iнiцыятыву i паўсюдна стварыць рэгiянальныя грамадскiя аб’яднаннi «Белая Русь» у падтрымку курсу, якi праводзiцца кiраўнiком дзяржавы.

Сёння больш падрабязна аб гэтай арганiзацыi расказвае яе старшыня, рэктар Гродзенскага аграрнага ўнiверсiтэта, член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Вiтольд Песцiс.

— Вiтольд Казiмiравiч, на пачатку нашай гутаркi паспрабуйце, калi ласка, лiтаральна ў некалькiх сказах акрэслiць мэту грамадскага аб’яднання «Белая Русь»:

— Сёння няма неабходнасцi каго-небудзь пераконваць у тым, што наша маладая суверэнная дзяржава знаходзiцца на пад’ёме ва ўсiх сферах жыцця. Аднак тое, што мы маем сёння — гэта толькi пачатак вялiкага шляху да моцнай i незалежнай Беларусi. Створаны фундамент для новага этапу развiцця рэспублiкi, дзе на першае месца выходзяць высокiя паказчыкi якасцi жыцця народа i забеспячэнне дастойнага месца нашай краiны ў сусветнай эканомiцы. Новыя задачы патрабуюць згуртаванасцi ўсяго народа, яднання яго сiл, каб агульнымi намаганнямi пазбавiцца ад iснуючых праблем i недахопаў. Рэзервы для вырашэння гэтых задач ёсць. Адсюль i намер нашай арганiзацыi: стаць надзейнай апорай кiраўнiка дзяржавы, органаў улады ў ажыццяўленнi праграмных накiрункаў развiцця краiны.

— А цяпер звернемся да канкрэтыкi. Калi не памыляюся, то два з паловай гады таму ў першай устаноўчай канферэнцыi «Белай Русi» ўдзельнiчалi 500 чалавек...

— Так. А сёння ў складзе нашай арганiзацыi больш за 12 тысяч чалавек, якiя аб’яднаны ў амаль 800 пярвiчных арганiзацый ва ўсiх раёнах Гродзеншчыны. Гэта работнiкi прамысловай i сельскагаспадарчай вытворчасцi, навукi, адукацыi, культуры, аховы здароўя — ад вучонага, кiраўнiка прадпрыемства да простага рабочага, селянiна, сем членаў Савета Рэспублiкi, пяць дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, два Героi Рэспублiкi Беларусь.

— «Белая Русь», як правiла, выказвае сваю пазiцыю падчас выбараў усiх узроўняў улады i iншых важных дзяржаўных кампанiй. А чым яшчэ вызначаецца роля аб’яднання ў грамадскiм жыццi вобласцi i рэспублiкi?

— Мы не проста выказваемся па важнейшых пытаннях жыцця краiны, але i актыўна ўдзельнiчаем ва ўсiх агульнадзяржаўных мерапрыемствах, у тых жа выбарах дэпутатаў. Больш за дзевяць тысяч нашых прадстаўнiкоў на нядаўна прайшоўшых выбарах у мясцовыя Саветы працавалi ў складзе выбарчых камiсiй, iнiцыятыўных i агiтацыйных груп. 765 членаў «Белай Русi» сталi дэпутатамi ўсiх узроўняў мясцовых Саветаў. Цяпер у абласным, гарадскiм, раённых, пасялковых i сельскiх Саветах Гродзеншчыны каля паловы, а ў некаторых раёнах больш за пяцьдзесят працэнтаў — прадстаўнiкi нашай арганiзацыi. Значыць, людзi нам давяраюць i гэты давер трэба апраўдваць. Выбранне значнай колькасцi членаў «Белай Русi» дэпутатамi мясцовых Саветаў — не самамэта, а рэальная магчымасць быць блiжэй да людзей, iх iнтарэсаў i праблем.

Наша аб’яднанне ўжо мае вопыт удзелу ў растлумачэннi сярод насельнiцтва ўнутранай i знешняй палiтыкi дзяржавы, процiдзеяння дэструктыўнай апазiцыi, уваходзіць у сiстэму дыскусii па важнейшых праблемах жыцця краiны на пасяджэннях «круглага стала». Члены абласнога прэзiдыума «Белай Русi» i актывiсты раённых арганiзацый удзельнiчаюць у правядзеннi адзiных палiтдзён.

Вялiкую ўвагу наша аб’яднанне надае патрыятычнаму выхаванню моладзi, падтрымцы ўдзельнiкаў вайны. У большасцi раёнаў «Белая Русь» прыняла на сябе клопат аб помнiках абаронцам Радзiмы, магiлах загiнулых воiнаў. Мастоўская раённая арганiзацыя па сваёй iнiцыятыве i за сродкi «Белай Русi» паклапацiлася аб перапахаваннi i ўстанаўленнi помнiка савецкiм лётчыкам, якiя загiнулi ў вайну на тэрыторыi раёна. Гэту работу мы будзем працягваць. Разам з нашым народам нiкому не дазволiм адняць у нас Перамогу i перагледзець вынiкi Вялiкай Айчыннай вайны.

Яшчэ адзiн прыярытэтны накiрунак дзейнасцi нашай арганiзацыi — рэальны ўдзел у прэзiдэнцкай праграме «Дзецi Беларусi». Па рашэнню савета «Белай Русi» мы спланавалi гэту работу i прыступiлi да яе рэалiзацыi. Абласное аб’яднанне ў парадку дабрачыннасцi аказала матэрыяльную падтрымку Лойкаўскаму дзiцячаму прытулку i рэабiлiтацыйнаму цэнтру дзiцячых захворванняў. На чарзе — дапамога iншым дзiцячым установам.

Шматтысячны атрад «Белай Русi» здольны (i ён гэта робiць) аказваць свой станоўчы ўплыў перш за ўсё ў працоўных калектывах. Гэта i асабiсты прыклад членаў аб’яднання ў працы, i падтрымка кiраўнiкоў вытворчасцi ў пошуку i ўкараненнi перадавых метадаў работы, i мабiлiзацыя людзей на беражлiвыя адносiны да матэрыяльных рэсурсаў, i непрымiрымая барацьба з безгаспадарнасцю, нiзкай якасцю вырабляемай прадукцыi, п’янствам. Трэба растлумачваць людзям, што i чаму адбылося ва ўзаемаадносiнах з Расiяй — разумна, не дапускаючы i ценю сумненняў у брацкай дружбе i адзiнстве памiж нашымi народамi.

— Як узнiкла iдэя выхаду грамадскага аб’яднання «Белая Русь» на рэспублiканскi ўзровень?

— У сваёй вобласцi мы стварылi моцную грамадскую арганiзацыю i за два з паловай гады пераканалiся ў апраўданасцi нашай iнiцыятывы. Аб’яднанне вырасла колькасна, умацавалася структурна, знайшло сваю нiшу ў грамадскiм жыццi рэгiёна i сваёй актыўнасцю набыло пэўны аўтарытэт сярод насельнiцтва, мае падтрымку органаў мясцовай улады. Пры гэтым становiцца ўсё больш вiдавочна, што статутныя мэты i задачы нашай арганiзацыi выходзяць за рамкi адной вобласцi i носяць рэспублiканскi характар. У ходзе нядаўнiх справаздач i выбараў у нашых раённых i пярвiчных арганiзацыях закраналася пытанне аб перспектывах стварэння на платформе абласной арганiзацыi адзiнага рэспублiканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

— На ваш погляд, цi можа грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» у перспектыве стаць партыяй?

— Кiраўнiк дзяржавы ў шэрагу выступленняў падкрэслiваў, што падтрымае тую партыю, якая будзе створана не па ўказцы зверху, а па iнiцыятыве знiзу. Пры ўмове, што такая партыя будзе дзейнiчаць на карысць народа, у iнтарэсах умацавання дзяржавы i працвiтання краiны. Аднак стварэнне яе павiнна iсцi знiзу, ад народа, без цiску зверху. I гэта правiльна, наша аб’яднанне так i стваралася, з такiмi ж мэтамi i задачамi дзейнiчае. Праўда, казаць аб «партыйнай» перспектыве «Белай Русi», на маю думку, пакуль заўчасна, на парадку дня — стварэнне адзiнага рэспублiканскага грамадскага аб’яднання. З адпаведнай прапановай мы звярнулiся да грамадзян Беларусi i разлiчваем на падтрымку ва ўсiх рэгiёнах нашай краiны.

Наша яднанне на рэспублiканскiм узроўнi, шырокае далучэнне грамадзян у грамадскiя працэсы паслужыць дзяржаве ў вырашэннi галоўнай задачы — зрабiць краiну моцнай i квiтнеючай, паскорыць правядзенне ў жыццё асноўных накiрункаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi, якiя былi абазначаны на Трэцiм Усебеларускiм народным сходзе i ў праграмных дакументах парламента i ўрада.

Барыс ПРАКОПЧЫК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Новыя задачы на шляху да моцнай і незалежнай Беларусі патрабуюць згуртаванасці ўсяго народа”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика