Па-над белым пухам вiшняўАнталогiя беларускай песнi Верш, змешчаны ў маi 1910 года на старонках беларускай газеты «Наша Нiва», меў назву «Маёвая песня». Максiм Багдановiч, якi знаходзiўся пад уздзеяннем творчасцi французскага паэта Поля Верлена, па-майстэрску замаляваў вясновыя праявы прыроды. Ледзь прыкметныя змены навакольных малюнкаў i аўтарская замiлаванасць майскай красой удала перададзены Iгарам Палiводам у музычным абразку «Па-над белым пухам вiшняў», што выступае арганiчнай часткай рок-оперы «Максiм». Гэты музычны твор кампазiтар разам з Леанiдам Пранчаком, якi зрабiў падбор тэкстаў Максiма Багдановiча, i Дзяржаўным эстрадна-сiмфанiчным аркестрам Беларусi пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Фiнберга падрыхтавалi да юбiлею класiка беларускай лiтаратуры. Прэм’ера рок-оперы адбылася восенню 1991 года на сцэне Мiнскай фiлармонii. Салiстка аркестра Алена Саўленайтэ таленавiта перадала аўтарскiя задумы ў музычным абразку «Па-над белым пухам вiшняў», што цяпер выконваецца як самастойная песня. Гэтай песняй калегi i сябры вiншуюць вядомага педагога i прапагандыста беларускай лiтаратуры Жанну Прыймак з юбiлеем. Мiхась ШАВЫРКIН. Музыка Iгара ПАЛIВОДЫ Верш Максiма БАГДАНОВIЧА Па-над белым пухам вiшняў, Быццам сiнi аганёк, Б’ецца, ўецца шпаркi, лёгкi Сiнякрылы матылёк. (2 р.) Навакол усё паветра Ў струнах сонца залатых, — Ён дрыжачымi крыламi Звонiць ледзьве чутна ў iх. (2 р.) Прыпеў: I лiецца хваляй песня — Цiхi, ясны гiмн вясне. Цi не сэрца напявае, Напявае яго мне? Не паняць таго нiколi, Не разведаць, не спазнаць: Не даюць мне думаць зыкi, Што ляцяць, дрыжаць, звiняць. (2 р.) Песня рвецца i лiецца На раздольны, вольны свет. Але хто яе пачуе? Можа, толькi сам паэт. (2 р.) Прыпеў. Па-над белым пухам вiшняў, Быццам сiнi аганёк, Б’ецца, ўецца шпаркi, лёгкi Сiнякрылы матылёк. (2 р.) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верш, змешчаны ў маi 1910 года на старонках беларускай газеты «Наша Нiва», меў назву «Маёвая песня». Максiм Багдановiч, якi знаходзiўся пад уздзеяннем |
|