Карона для юнай прынцэсы
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Беларуская каманда заваявала «Гран-пры свету-2007 за фотадызайн» на дзiцячым конкурсе творчасцi «Мiнi-Мiс i Мiнi-Мiстэр Хрустальная карона-2007», якi праходзiў у Маскве. Гэтую i iншую ўзнагароды прывезлi на радзiму прадстаўнiкi мiнскай iмiдж-дызайн студыi «Вадалея».
Дарэчы, конкурс «Мiнi-Мiс i Мiнi-Мiстэр Хрустальная карона» праходзiць на працягу 10 гадоў, прычым не толькi ў расiйскiх гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Саратаве, Растове, Казанi, — але i ў краiнах блiзкага i далёкага замежжа, напрыклад, у Татарстане, Украiне, Егiпце. Традыцыйна сiмвалам конкурсу выступае хрусталь — як увасабленне чыстай, крохкай, але разам з тым шматграннай i блiскучай прыгажосцi i таленту. Самай юнай удзельнiцы сёлетнега конкурсу было 4 гады, старэйшым — каля 14. Прадстаўлялi 39 юных паненак i мiстэраў Расiю, Беларусь, Украiну, Казахстан, Татарстан, Польшчу. Спачатку дзецi выступалi ў розных намiнацыях на борце цеплахода, пасля давалi гала-канцэрты ў Кастраме i Углiчы, а пераможцы вызначалiся на фiнале ў Маскве. У вынiку лепшымi фотадызайнерамi, паводле ацэнак журы, сталi маладыя таленавiтыя фотамастачкi Iрына Бышкiна i Людмiла Ралько. За «Лепшае партфолiо-2007» была адзначана 9-гадовая мiнчанка Насця Гуцiкава, якая таксама стала ўладальнiцай тытулу «Мiнi-Мiс Хрустальная карона-2007».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская каманда заваявала «Гран-пры свету-2007 за фотадызайн» на дзiцячым конкурсе творчасцi «Мiнi-Мiс i Мiнi-Мiстэр Хрустальная карона-2007» |
|