Ухiлiст «зэканомiў» 488 мiльёнаў
Iгар ГРЫШЫН
Каля сямi месяцаў займаўся аўтамабiльным бiзнэсам дзялок са Смаргонi, пазбягаючы платы мытных плацяжоў.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, у 2005 годзе гэта прадпрымальная асоба разам з «аднадумцамi» ўвозiла ў краiну аўтамабiлi, якiя потым рэалiзоўвалiся. А вось ад платы мытных плацяжоў прайдзiсветы ўсяляк ухiляўся, «зэканомiўшы» такiм чынам 488,7 мiльёна рублёў. Зараз Смаргонскiм мiжрайаддзелам Упраўлення дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласцi ў адносiнах да падазронага ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля сямi месяцаў займаўся аўтамабiльным бiзнэсам дзялок са Смаргонi, пазбягаючы платы мытных плацяжоў |
|