Выманiў 100 мiльёнаў
Упраўленнем дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Вiцебскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да iндывiдуальнага прадпрымальнiка.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, бiзнэсмен, якi хацеў пазычыць вялiкiя грошы ў банка, пайшоў на махлярства. У прыватнасцi, ён наўмысна прадставiў у адзiн з вiцебскiх банкаў несапраўдныя звесткi аб наяўнасцi закладной маёмасцi — бытавой тэхнiкi i атрымаў крэдыт у суме 100 мiльёнаў. ЗАМIНIРАВАЎ «ЖЫГУЛI» Сярод ночы вахцёра iнтэрната ААТ «Пiнскi камбiнат хлебапрадуктаў» паставiў «на вушы» невядомы дабрадзей, якi паведамiў, што ў прыпаркаваных «Жыгулях» закладзена выбуховае прыстасаванне. Здарэнне зафiксавана на пачатку чацвёртай ночы. Праваахоўнiкi, якiя правяралi трывожную iнфармацыю, упэўнiлiся, што гэта — чарговы нечы «жарт». Устаноўлена i асоба падазронага «мiнёра»: iм аказаўся мясцовы 24-гадовы жыхар, якi, выпiўшы, зрабiў глупства. Ён затрыманы. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленнем дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Вiцебскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да iндывiдуа |
|