З сярэдзiны наступнага тыдня гарачыня пойдзе на спад
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
У блiжэйшыя трое сутак захаваецца гарачае надвор’е, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Пры гэтым месцамi, у асноўным па паўночна-заходняй палавiне рэспублiкi не выключаны навальнiчныя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў начны час складзе ад 12 да 20 градусаў цяпла, удзень будзе ад 27 да 34 градусаў вышэй за нуль.
У аўторак, 29 мая, дажджы ахопяць значную частку тэрыторыi краiны. Аднак будзе па-ранейшаму горача — да 30 градусаў. Толькi ў сераду атмасферныя франты, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, прынясуць панiжэнне тэмпературы да 18—24 градусаў цяпла. Пры гэтым у многiх раёнах пройдуць дажджы, месцамi моцныя. Магчыма i шквалiстае ўзмацненне ветру.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя трое сутак захаваецца гарачае надвор’е, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Пры гэтым месцамi, |
|