У час выпускнога спiртное прадавацца не будзе
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Сталiца У час правядзення выпускных вечароў у Мiнску будзе абмежаваны продаж спiртных напояў. У прыватнасцi, рэалiзацыя алкагольнай прадукцыi спынiцца пасля 18 гадзiн вечара. Выпускны вечар школьнiкаў сталiцы пройдзе 9 чэрвеня.Намеснiк старшынi камiтэта па адукацыi Мiнскага гарвыканкама Таццяна Злобiна адзначыла, што выпускны з’яўляецца культурным святам i павiнен пакiнуць толькi прыемныя ўспамiны: «Такiя меры дапамогуць абмежаваць i бацькоў, i выпускнiкоў ад непрыемных iнцыдэнтаў у горадзе». Нагадаем, што развiтанне з дзяцiнствам пройдзе сёлета ў сталiчных выпускнiкоў у школах. Як лiчаць у гарвыканкаме, паслугi камбiнатаў грамадскага харчавання не саступаюць якасцi абслугоўвання ў рэстаранах. Дарэчы, каб пазбавiць бацькоў ад лiшнiх хваляванняў, з iх здымаюцца клопаты па афармленню свята. А ў некаторых школах выпускныя вечары будуць арганiзаваны ў сталовых. «Гэта дазволiць забяспечыць i якаснае абслугоўванне, i скарацiць выдаткi бацькоў на арганiзацыю вечара. Супрацоўнiкi сталовых дасканала вывучылi попыт заказчыкаў i распрацавалi добрае меню», — адзначыла Таццяна Злобiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час правядзення выпускных вечароў у Мiнску будзе абмежаваны продаж спiртных напояў. У прыватнасцi, рэалiзацыя алкагольнай прадукцыi спынiцца пасля 1 |
|