Пажар пасля рамонту
Барыс ПРАКОПЧЫК
Паводле iнфармацыi начальнiка цэнтра прапаганды i абучэння Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Iгара Сандуленкi, паведамленне аб пажары ў адным з цэхаў вытворчасцi капралактаму прадпрыемства «Гродна Азота» паступiла ад рабочага ў 23 гадзiны 41 хвiлiну. I ўжо праз дзве хвiлiны выратавальнiкi прыступiлi да лiквiдацыi ўзгарання на плошчы 25 квадратных метраў.
Пажар быў лакалiзаваны на працягу чатырнаццацi хвiлiн, а поўная яго лiквiдацыя заняла паўгадзiны. Пацярпелых няма. Усе звязаныя з узнiкненнем пажару абставiны ўстанаўлiваюцца. Вядома, што гэта здарылася падчас пуску абсталявання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi начальнiка цэнтра прапаганды i абучэння Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Iгара Сандуленкi, паведамленне аб пажары ў адным з цэ
|
|