21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пры рэгiстрацыi на ЦТ выявiлi 500 «двайнiкоў»

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Усяго тыдзень застаўся ў беларускiх абiтурыентаў для таго, каб зарэгiстравацца для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi.

— Хачу папярэдзiць, што 2 чэрвеня мы ўжо не будзем прымаць дакументы ў абiтурыентаў, якiя па нейкай прычыне спазнiлiся з рэгiстрацыяй, — падкрэслiў у гутарцы з журналiстам «Звязды» дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў. — Тэрмiны рэгiстрацыi на цэнтралiзаванае тэсцiраванне запiсаны ў Правiлах прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, i мы не збiраемся iх парушаць. Хоць, як сведчыць вопыт папярэднiх гадоў, заўсёды знойдзецца з дзесятак маладых людзей, якiя будуць даказваць, што яны нiчога не ведалi пра рэгiстрацыю. Нават калi ў будучага абiтурыента няма магчымасцi асабiста зарэгiстравацца для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, напрыклад, ён зараз знаходзiцца ў бальнiцы, гэта могуць зрабiць за яго бацькi — галоўнае, каб у iх на руках быў пашпарт дзiцяцi, на якi будзе выпiсвацца пропуск у пункт правядзення тэсцiравання. Звяртаю ўвагу, што пункты рэгiстрацыi будуць працаваць таксама i ў нядзелю 27 мая. Так што спяшайцеся...

Дарэчы, да заканчэння тэрмiну рэгiстрацыi абiтурыенты маюць права здаць свой пропуск цi абмяняць яго на пропуск па iншай вучэбнай дысцыплiне. Пропуск лiчыцца зарэгiстраваным толькi калi на iм маецца пячатка ўстановы, вызначанай пунктам тэсцiравання, подпiс упаўнаважанага прадстаўнiка пункта рэгiстрацыi i ўказаны рэгiстрацыйны нумар. На пачатак гэтага тыдня было выдадзена ўжо больш як 400 тысяч пропускаў на цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Колькасць жадаючых здаць на ЦТ матэматыку перавысiла 91 тысячу чалавек. На цэнтралiзаванае тэсцiраванне па рускай мове зарэгiстравалiся больш за 84 тысячы чалавек, а на цэнтралiзаванае тэсцiраванне па беларускай мове — 59 тысяч чалавек. Такiм чынам разрыў памiж колькасцю жадаючых здаваць рускую i беларускую мову з кожным годам працягвае расцi.

Мiкалай Фяськоў таксама паведамiў, што яны выявiлi сярод прайшоўшых рэгiстрацыю 1,5 тысячы дзесяцiкласнiкаў, якiя не маюць права здаваць цэнтралiзаванае тэсцiраванне.

— Мы не перашкаджалi дзесяцiкласнiкам удзельнiчаць у рэпетыцыйным тэсцiраваннi, але цэнтралiзаванае тэсцiраванне — гэта ўжо фактычна прыёмная кампанiя, удзельнiчаць у якой могуць толькi асобы з агульнай сярэдняй адукацыяй, — патлумачыў спецыялiст. — I ў Правiлах прыёму, i ў Палажэннi аб парадку правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання гэты пункт дакладна прапiсаны. Таму асобы, якiя яшчэ не скончылi сярэднюю школу, не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў цэнтралiзаваных тэставых выпрабаваннях. Таксама як не будуць дапушчаныя да ўдзелу больш чым у трох тэставых выпрабаваннях тыя маладыя людзi, якiя паспрабавалi запасцiся дадатковым пропускам. А такiх хiтруноў мы выявiлi ўжо каля 500 чалавек. Лiшнiя пропускi я параiў, бы пакуль не позна, вярнуць у цэнтры рэгiстрацыi, каб не займаць там чужое месца i даць магчымасць зарэгiстравацца iншым абiтурыентам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго тыдзень застаўся ў беларускiх абiтурыентаў для таго, каб зарэгiстравацца для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика