Яны — незразумелыя...
Аляксандр АЧАРЭТНI
Нюансы такога невытлумачальнага паняцця, як жаночая логiка, даўно ўжо сталi пагалоскай i адной з любiмых тэм сродкаў масавай iнфармацыi. Дзiўна тое, што над унiкальным паняццем «жаночая логiка» больш за ўсё смяюцца самi жанчыны. Нелагiчнасць, iгнараванне фактаў i доказаў — вось асноўныя прынцыпы гэтай унiкальнай з’явы.
Аднак аўтар гэтых радкоў не адносiцца да катэгорыi жанчынаненавiснiкаў, тым больш не адносiцца да iх, хоць бы з прычыны свайго полу, i псiхолаг Святлана Сiмановiч, з дапамогай якой i быў напiсаны тэкст, якi мы прапануем вашай увазе. Адзiнае, аб чым хацелася б папрасiць чытача: успрымайце ўсё, што вы прачытаеце, з пачуццём гумару. Аднак, як вядома, у кожным жарце ёсць толькi частка жарту... Вядома, што дваiстае ўсведамленне з’яўляецца патапсiхiчным парушэннем. Пры такiх парушэннях чалавек папераменна iграе дзве цi нават больш сацыяльных роляў, якiя часам маюць дыяметральна процiлеглыя якасцi i характары. Пры гэтым iндывiд, iграючы адну ролю, катэгарычна адмаўляе сваю прыналежнасць да iншай. Такое змяненне асобы сустракаецца дастаткова рэдка i назiраецца ў асноўным у людзей з прыкметнымi псiхiчнымi адхiленнямi. Дык вось, з пункту гледжання большасцi жанчын (паўтараю, гэта сцвярджаю не я, а прафесiйны псiхолаг-жанчына. — Аўт.) iдэальны мужчына павiнен валодаць прама процiлеглымi якасцямi, гэта значыць валодаць тым самым дваiстым усведамленнем. Не верыце? Гэта элементарна даказаць. З пункту гледжання любой нармальнай жанчыны яе мужчына павiнен быць, па-першае, iнтэлектуалам, па-другое, майстрам на ўсе рукi. Любой жанчыне прыемна, калi яе спадарожнiк памятае не толькi назвы каманд, якiя ўваходзяць у футбольную турнiрную таблiцу, але i разбiраецца ў класiчнай музыцы, някепска ведае японскую паэзiю i нават помнiць, як называецца сталiца Гвiяны (Джорджтаўн, калi для кагосьцi гэта важна). Успомнiце: большасць жанчын на пытанне аб самых важных мужчынскiх якасцях на адно з першых месцаў паставiць праславуты «розум». Але высокi IQ зусiм не патрэбны для таго, каб памяняць пракладку ў кране, якi цячэ, цi ўмацаваць электрычную разетку ў сцяне. Аднак жанчыны гэтага не разумеюць. Iдэальны мужчына, на iх погляд, павiнен аднолькава добра разбiрацца ў рухавiках унутранага згарання i быць уладаром прыза «хрустальнай савы» ў вядомым клубе iнтэлектуалаў. Iдзём далей. На погляд большасцi жанчын, яе спадарожнiк павiнен быць вельмi працавiтым, але ў той жа час валодаць дастатковай колькасцю вольнага часу, якi, зразумела, цалкам павiнен быць прысвечаны сям’i i дому. Мужык, якi ляжыць на канапе з газетай, стаў любiмай iлюстрацыяй такiх модных сёння ток-шоў, асноўнымi ўдзельнiкамi i масоўкай-клiкушамi ў якiх з’яўляюцца менавiта жанчыны. Мужчына на канапе (чытай — гультай) выклiкае ў жанчын прыступ мала кантралюемай агрэсii. Iм тут жа пачынае здавацца, што мужчына бяздарна i бязмэтна марнуе сваё (i яе таксама) галоўнае багацце — час. Але... паспрабуйце адмовiцца ад бесталковых вячорак у кампанii з яе сяброўкамi, спаслаўшыся на тое, што трэба «дабiць» справаздачу! «Працуй у рабочы час!» — такiм будзе адказ. Адмоўцеся ад паходу ва ўнiвермаг (о, гэтыя бясконцыя прымеркi!), матывуючы гэта тым, што трэба памяняць петлi ў дзверцах шафы! Менавiта таму такiя няшчасныя жонкi заўзятых працаголiкаў: i грошы быццам у доме ёсць, i жонка апранутая-абутая... Але ж не хапае прагулак пад месяцам i сумесных паездак на шашлыкi. Цi павiнен мужчына жаночай мары быць смелым? «А як жа!» — скажа любая жанчына, але ў той жа час ён павiнен быць вельмi асцярожным. Давайце адкрыем любы жаночы раман. Што мы там бачым? Правiльна, праз кожныя тры старонкi галоўны герой крышыць скiвiцы i наносiць асаблiва цяжкiя i менш цяжкiя цялесныя пашкоджаннi паганым малойчыкам. Аб гэтым пiсалi i раней: спачатку былi высакародныя рыцары, якiя праломвалi чарапы нягоднiкам, пасля мушкецёры i сумленныя пiраты, якiя наколвалi ворагаў на шпагi, як энтамолаг матылькоў на шпiлькi, пасля «маёры ФСБ» i iншыя спецназаўцы ў адстаўцы. Звярнiце ўвагу на тое, што як мiнiмум палова аўтараў гэтай муцi — жанчыны i пiшуць яны менавiта для жанчын, ведаючы, як нядрэнныя псiхолагi, што тым трэба. Аднак паспрабуйце выступiць пры сваёй даме супраць шайкi п’яных нягоднiкаў... трэба тлумачыць далей? «Разумныя людзi вырашаюць канфлiкты не кулакамi, а словамi»... «Трэба ўмець трымаць сябе ў руках»... цi нават: «Я не бачу сябе ў ролi смуткуючай удавы забiтага героя»... Хто з нармальных мужчын не ведае такiя i iм падобныя словы? Усе жанчыны хочуць, каб iх мужчына быў шчодрым, але разам з тым яны ўсяляк заклiкаюць нас да эканомii сродкаў. Помнiце вядомую песню аб тым, як, расчулiўшыся, прадстаўнiк свабоднай прафесii прадаў усю сваю небагатую нерухомасць для таго толькi, каб купiць кучу кветак прадмету сваёй страсцi. I далей: «Миллион-миллион-миллион алых роз...» любая жанчына марыць пра такога, але не вельмi здаровага паклоннiка. Мужчынская шчодрасць цэнiцца дамамi вельмi высока, нават калi дама зусiм не меркантыльная. Але... Як толькi кiшэня мужчыны афiцыйна пераходзiць пад юрысдыкцыю дамы, яе стаўленне да шырокiх жэстаў у коранi мяняецца: «У мяне мюслi закончылiся, а ён тыгровых крэветак купiў...». Любая жанчына цэнiць у мужчыне такую якасць, як надзейнасць (прыгадайце хоць бы ўсё тыя ж ток-шоў), аднак вельмi рамантычным тыя ж самыя жанчыны лiчаць непрадказальнасць. «Абаперцiся на моцнае мужчынскае плячо...», «...моцныя i надзейныя мужчынскiя рукi» — вось толькi некаторыя штампы, якiмi стракацяць як жаночыя раманы, так i публiчныя жаночыя выказваннi. Прычым заўсёды (самiмi ж жанчынамi) дапускаецца наступны парадак: мужчына — гэта сiстэма, у той час як жанчына — гэта хаос i пры сумесным жыццi яны адзiн аднаго ўраўнаважваюць. Традыцыйная жаночая мiфалогiя дапускае, што адзiн мужчына лепш, чым два, i тым больш лепш, чым чатыры. Аднак жаночая парывiстая натура пачынае вельмi пакутаваць, бачачы перад сабой усё той жа непадуладны часу ўцёс, што i дзесяць гадоў таму, усё ў тым жа пiнжаку, з той жа прычоскай i з тым жа наборам жартаў i анекдотаў. У рэшце рэшт даме становiцца сумна. «Мужчына павiнен быць здольны на ўчынак», — скажа любая рамантычна настроеная асоба, пры гэтым пад «учынкам» звычайна разумеюцца лясныя сунiцы ў студзенi; спальня, упрыгожаная паветранымi шарамi; сумбурнае купанне ўначы ў гарадскiм фантане i г.д. Акрамя таго, любая з жанчын iмкнецца, каб мужчына, якi знаходзiцца побач з ёй, многага дабiўся ў жыццi, а значыць, каб яго пазнавалi i каб ён стаў славутым. Але ў той жа час вельмi цэнiцца мужчынская сцiпласць. Калi спадарожнiка жанчыны пазнаюць, калi яго вiтае шмат людзей, у тым лiку i незнаёмыя, яна проста свецiцца ад шчасця, пераносячы на сябе (часцей за ўсё небеспадстаўна) частку мужчынскага поспеху. Саюз з публiчным мужчынам, якога ведаюць, абяцае даме вельмi насычанае жыццё: рознага кшталту тусоўкi, увагу прэсы, цiкавыя сустрэчы i важныя прыёмы. Жанчыны, што ж граху таiць, усё гэта вельмi любяць. Аднак жаданне вызначыцца, маленькая пахвальба i лёгкае прыхарошванне сапраўднасцi лiчыцца дапушчальнай якасцю толькi для жанчын. Мужчына ж, якi праводзiць каля люстэрка больш за тры секунды ў суткi, ужо выклiкае скосыя позiркi i масу нараканняў. Гэту тэму можна працягваць i працягваць, але агульны сэнс, думаю, чытачу зразумелы. Хачу адразу ж адбiць магчымы напад тых, хто практыкуе фемiнiзм: аўтар i псiхолаг, якi яму дапамагаў, проста вырашылi пажартаваць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нюансы такога невытлумачальнага паняцця, як жаночая логiка, даўно ўжо сталi пагалоскай i адной з любiмых тэм сродкаў масавай iнфармацыi. Дзiўна тое, ш |
|