«Мiлан» адпомсцiў «Лiверпулю»
Iрына ПРЫМАК
Гульня № 1 Мацнейшая зборная свету — Iталiя, лепшы клуб у Еўропе — iтальянскiУ сёлетнiм фiнале Лiгi чэмпiёнаў у Афiнах «Мiлан» паставiў на месца «выскачку», якi адабраў у iтальянцаў кубак у 2005 годзе. На паражэнне сваiх аднаклубнiкаў Фiлiпа Iндзагi тады глядзеў з лаўкi запасных. У гэтым фiнале ён выйшаў на поле, каб не дапусцiць паўтору таго матча i стаў аўтарам двух галоў. Праўда, першы, на 45-й хвiлiне матча, аказаўся спрэчным: Андрэа Пiрла прабiваў штрафны, трапiў у адзiнага форварда ў складзе «Мiлана» i мяч уляцеў у англiйскiя вароты. Цi то было плячо Iндзагi, цi яго рука, пакiнем на сумленнi галоўнага арбiтра паядынку Герберта Фандэля. Заўважу толькi, што ў матчах, якiя абслугоўваў гэты нямецкi рэферы, iтальянцы святкавалi перамогу ўжо пяць разоў. На 82-й хвiлiне гульнi зноў вызначыўся Iндзагi, а на 89-й «Лiверпулю» ўдалося размачыць лiк (гол на рахунку Дзiрка Куйта) — 2:1. «Мiлан» узяў рэванш за фiяска двухгадовай даўнiны (у складзе каманды ў фiнале гулялi сем прайграўшых у 2005-м. — Аўт.) i ў сёмы раз стаў уладальнiкам самага ганаровага клубнага трафея ў Еўропе. Па колькасцi перамог у Лiзе чэмпiёнаў «расанеры» ўступаюць толькi мадрыдскаму «Рэалу», якi станавiўся мацнейшым на кантыненце 9 разоў. Цiкава, што галоўны трэнер iтальянцаў Карла Анчалоццi двойчы выйграваў Лiгу чэмпiёнаў як iгрок «Мiлана», а зараз здабыў другi па лiку кубак у якасцi настаўнiка каманды. Паола Мальдзiнi ўпiсаў сябе ў гiсторыю футбола, бо ў другi раз прывёў сваю каманду да перамогi ў Лiзе чэмпiёнаў у рангу капiтана. Бразiльскi паўабаронца «Мiлана» Кака стаў лепшым бамбардзiрам Лiгi чэмпiёнаў (10 гадоў у 13 матчах). Для фанатаў «расанеры» i iтальянскага футбола сёлетнi поспех «Мiлана» асаблiва дарагi: пасля скандалу ў iтальянскiм футболе мацнейшай зборнай планеты становiцца Iталiя, а мацнейшым клубам на кантыненце — iтальянскi «Мiлан». БРАСТАЎЧАНЕ ЭКАНОМЯЦЬ СIЛЫ? У вышэйшай лiзе чэмпiянату Беларусi па футболу не засталося каманд, якiя б нi разу не святкавалi перамогу. У сёмым туры нарэшце выйграў «Вiцебск» (iдзе на 12-м месцы). Вiцябчанамi павержаны фiналiст Кубка краiны, брэсцкае «Дынама», — 1:0. Магчыма, футбалiсты з берагоў Буга эканомяць сiлы, каб заваяваць першы тытул у дэбютным для сябе фiнале Кубка Беларусi 27 мая?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мацнейшая зборная свету — Iталiя, лепшы клуб у Еўропе — iтальянскi
|
|