Рост зарплаты — вышэй прагнозу
Iгар ГРЫШЫН
Паводле даных Мiнэканомiкi краiны, намiнальная налiчаная сярэднямесячная зарплата работнiкаў у цэлым па рэспублiцы за студзень—красавiк гэтага года склала 640,5 тысячы рублёў, цi 298,6 долара ЗША ў доларавым эквiваленце i павялiчылася ў параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам на 18,5 працэнта, у тым лiку за красавiк адпаведна — 661,9 тысячы рублёў, цi 308,4 долара i вырасла ў параўнаннi з мiнулагоднiм красавiком на 18,5 працэнта, што ў межах тэмпаў росту, прадугледжаных прагнозам (рост на 2007 год — 15,6—18,8 працэнта).
У бюджэтнай сферы намiнальная сярэднямесячная зарплата за сёлетнiя студзень—красавiк склала 581,2 тысячы рублёў, або 270,9 долара i павялiчылася ў параўнаннi з леташнiмi студзенем—красавiком на 15,2 працэнта, у тым лiку за красавiк — 599,3 тысячы рублёў, або 279,2 долара i вырасла ў параўнаннi з красавiком 2006 года на 13,2 працэнта — у межах прагнозных тэмпаў росту (13,2—19 працэнтаў). Рэальная ж зарплата ў цэлым па краiне ў студзенi—красавiку павысiлася ў параўнаннi з адпаведным мiнулагоднiм перыядам на 10,2 працэнта, а за красавiк — на 10,3 працэнта, што вышэй прагнозу на гэты год (8—9 працэнтаў).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных Мiнэканомiкi краiны, намiнальная налiчаная сярэднямесячная зарплата работнiкаў у цэлым па рэспублiцы за студзень—красавiк гэтага года ск |
|