Спякотны тыдзень на фоне навальнiчных дажджоў
Сяргей КУРКАЧ
У блiжэйшыя трое сутак, да 31 мая ўключна, у нашай краiне захаваецца спякотнае, але няўстойлiвае надвор’е, калi кароткачасовыя дажджы будуць назiрацца нават з сур’ёзнымi навальнiцамi, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.
Тэмпература паветра ў гэтыя днi на большай частцы тэрыторыi Беларусi будзе дасягаць удзень 27—33 градусаў, толькi 30 i 31 мая ў заходняй частцы краiны стане свяжэй — да 22—26 градусаў. Даволi спякотна будзе i ў першыя днi чэрвеня: тэмпература паветра ўдзень — 24—29 градусаў, а па ўсходу краiны нават да 30 цяпла. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, гарачыня спадзе толькi ў нядзелю, калi чакаецца 19—24 градусы, аднак у паўднёвых раёнах — 25—29 градусаў. На працягу ўсяго тыдня вiльготнае паветра з боку Чорнага мора будзе турбаваць нас дажджамi, месцамi з навальнiцамi. Толькi 3 чэрвеня дажджы крыху адступяць i будуць назiрацца галоўным чынам па паўднёваму захаду краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя трое сутак, да 31 мая ўключна, у нашай краiне захаваецца спякотнае, але няўстойлiвае надвор’е, калi кароткачасовыя дажджы будуць назiрацца |
|