Урон ад ветру невялiкi
Сяргей РАСОЛЬКА
За выхадныя днi ў сталiчнай вобласцi ў вынiку шматразовага ўзмацнення ветру пацярпела 6 населеных пунктаў.
Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, у Крупскiм раёне стыхiя абрынулася на тры населеныя пункты. У горадзе, у прыватнасцi, вецер часткова сарваў лiсты шыферу з дахаў 20 жылых дамоў. З той жа праблемай сутыкнулiся ў пасёлку Бобр i ў Халопенiцкiм сельскiм Савеце, дзе адпаведна пацярпелi дахi цялятнiка i збожжасховiшча. У Уздзенскiм раёне на тэрыторыi Цеплiнскага сельскага Савета шыфер быў часткова сарваны з жылога дома, цялятнiка, магазiна-склада i склада. У вёсцы Ванялевiчы Капыльскага раёна былi пашкоджаны дахi гаража i майстэрнi. Агульны ўрон ад моцнага ветру ва ўсiх пацярпелых населеных пунктах склаў прыблізна 1,5 мiльёна рублёў
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За выхадныя днi ў сталiчнай вобласцi ў вынiку шматразовага ўзмацнення ветру пацярпела 6 населеных пунктаў |
|