Забарона на лоўлю хутка скончыцца
Сяргей РАСОЛЬКА
Па 30 мая, згодна з Правiламi рыбалоўства, лоўля ўсiх вiдаў рыбы рыбаловамi-аматарамi ў сувязi з веснавым нерастам знаходзiцца пад забаронай. Выключэнне складае толькi лоўля адной паплаўковай вудачкай з адным кручком цi спiнiнгам на рыбалова ў светлы час сутак з берагу. Пасля вышэйазначанай даты гэтыя абмежаваннi здымаюцца. Адначасова варта нагадаць, што па 1 чэрвеня дзейнiчае забарона на аматарскую лоўлю звычайнага судака на рыбалоўных угоддзях Брэсцкай вобласцi. У прыватнасцi, у гэты пералiк, згодна з пастановай Мiнпрыроды № 77 ад 27 снежня 2006 года, у Лунiнецкiм раёне трапiлi: канал «Мiкашэвiцкi» на працягу 2,5 кiламетра ўверх па каналу ад месца ўпадзення канала ў раку Прыпяць, i рака Прыпяць на адлегласцi 500 метраў уверх i ўнiз па цячэнню ракi ад месца ўпадзення ў яе канала «Мiкашэвiцкi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па 30 мая, згодна з Правiламi рыбалоўства, лоўля ўсiх вiдаў рыбы рыбаловамi-аматарамi ў сувязi з веснавым нерастам знаходзiцца пад забаронай. Выключэн
|
|