Зброю лепш зарэгiстраваць...
Iгар ГРЫШЫН
Да 1 лiпеня беларусы, якiя маюць не ўлiчаную грамадзянскую зброю i боепрыпасы, могуць iх легалiзаваць. Пра гэта гаворыцца ва Указе кiраўнiка краiны № 148 «Аб некаторых мерах па забеспячэнню рэгiстрацыi не ўлiчанай ва ўстаноўленым парадку грамадзянскай зброi», якi быў прыняты 27 сакавiка гэтага года.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, размова iдзе аб паляўнiчай i спартыўнай зброi (агнястрэльнай i пнеўматычнай з дульнай энергiяй больш за 7,5 Дж), газавых пiсталетах i рэвальверах, сiгнальнай зброi калiбру больш за 6 мм, дазволеных да абарачэння на тэрыторыi нашай краiны згодна з Законам Беларусi «Аб зброi». Грамадзяне, якiя добраахвотна прад’явiлi i зарэгiстравалi згаданыя прадметы ў органах унутраных спраў, ад устаноўленай заканадаўствам адказнасцi вызваляюцца. Разам з тым, паляўнiчая агнястрэльная зброя з наразным ствалом i паляўнiчая агнястрэльная камбiнаваная зброя могуць быць зарэгiстраваны толькi ў тым выпадку, калi яна на працягу 12 месяцаў да ўступлення ў сiлу гэтага Указа была здадзена ў мiлiцыю. Як адзначаюць у мiнiстэрстве, зараз у тэрытарыяльныя органы паступiлi заявы аб рэгiстрацыi больш за сто адзiнак зброi, а таксама каля 300 — добраахвотна здадзена. Як правiла, у большасцi выпадкаў — гэта газавыя пiсталеты i паляўнiчыя вiнтоўкi, што засталiся ад блiзкiх сваякоў. Хапае шмат i фактаў прымусовай канфiскацыi зброi, якiх сёлета зарэгiстравана больш за 120. Напрыклад, у Наваполацку падчас вобыску ў мясцовага жыхара знойдзены абрэз двухствольнага курковага ружжа «ТОЗ-БМ», якое з’яўляецца агнястрэльным. У адносiнах да ўладальнiка была ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 1 лiпеня беларусы, якiя маюць не ўлiчаную грамадзянскую зброю i боепрыпасы, могуць iх легалiзаваць
|
|