«Час Х» наблiжаецца
Iрына ПРЫМАК
Еўра-2008 Iгракi беларускай футбольнай зборнай пачалi падрыхтоўку да квалiфiкацыйных матчаў з балгарамi да чэмпiянату Еўропы-2008. Першы пройдзе ў Мiнску 2 чэрвеня, другi — 6-га ў гасцях.Пакуль футбалiсты чакалi аўтобуса, абмяркоўвалi справы ў клубах, гутарылi аб сваiх справах i адказвалi на пытаннi журналiстаў. Аднак не ўсе. Нападаючы «Гомеля» Раман Васiлюк, якога даўно не было бачна ў футболцы нацыянальнай зборнай, трымаўся неяк у баку ад касцяка «асновы» i не пажадаў гутарыць з журналiстамi. Варатар «Масквы» Юрый Жаўноў пасля нядзельнага пройгрышу ў фiнале Кубка Расii быў не ў настроi. — Я не сумны. Гэта вам падаецца, — адразу заўважыў Юра. — Адкуль у мяне гэта татуiроўка (паказвае на руку)? Так, зрабiў. Нiчога такога яна не азначае. — Што непакоiць перад матчам? — Усё нармальна. Толькi, мабыць, хвалюе, што псiхалагiчна мне заўжды цяжка гуляць дома. — Балгары па сiлах нашай зборнай? — (Задумваецца.) Не хачу казаць, быццам мы слабейшыя за сапернiкаў, але мне здаецца, сваiм класам балгары крыху вышэй. Аднак гэта не значыць, што мы збiраемся iм прайграваць. Пасля 6 чэрвеня паглядзiм, хто на што варты. Дзянiс Коўба наадварот быў у бадзёрым настроi i, як заўжды, адказваў коратка. — Што ведаеш аб балгарах? — Нiчога. — Гэта добра цi не? — Трэнер нам усё, што трэба ведаць, раскажа i пакажа, будзем мець уяўленне аб балгарах. — Гэта плюс, што першы матч з балгарамi наша каманда праводзiць у Мiнску? — Для мяне ўсё роўна, дзе гуляць. Капiтан зборнай Сяргей Штанюк з’явiўся непасрэдна перад ад’ездам каманды i паспеў толькi заявiць, уваходзячы ў аўтобус, што «ў нас усё будзе добра, так што не хвалюйцеся». Трэнер варатароў Юрый Петухоў запэўнiў, што ў яго падначаленых усё ў парадку. Усе асноўныя галкiперы гатовы гуляць, рвуцца на поле i адабраць у балгараў ачкi. Жаўноў у добрай форме, канкурэнтаздольны Хамутоўскi. Працуе над паляпшэннем майстэрства Гаеў. Выклiк жа ў зборную маладога Амельчанкi — аванс, каб прыглядаўся i набiраўся вопыту. За тыдзень да матча падзялiўся сваiмi думкамi галоўны трэнер зборнай Юрый Пунтус: — Два матчы з балгарамi стануць для нас «часам Х,» калi трэба зарабляць ачкi. Канешне, Балгарыя — вельмi моцная, арганiзаваная каманда са сваiмi лiдарамi. Аднак у нас таксама моцная зборная. Мы нiкога не пужаемся i вельмi хочам перамагчы. Для гэтага патрэбна прыкласцi максiмум намаганняў i, каб удача была на нашым баку. Хто выйдзе на поле ў стартавым складзе нашай каманды, залежыць толькi ад самiх iгракоў. Наконт траўмаваных я ў курсе i ведаю, што Штанюк ужо трэнiруецца, прыехаў Саша Глеб, Кутузаў павiнен пад’ехаць. Так што ўсё ў нас будзе добра. Нагадаю, што ў адборачнай групе «G» зборная нашай краiны зараз знаходзiцца на чацвёртым месцы i мае 7 ачкоў. Балгары — трэцiя (9).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iгракi беларускай футбольнай зборнай пачалi падрыхтоўку да квалiфiкацыйных матчаў з балгарамi да чэмпiянату Еўропы-2008. Першы пройдзе ў Мiнску 2 чэрв |
|