Чэмпiянат Беларусi: сёмы тур
Iрына АНАТАВА
Cпорт—тайм Завяршылiся ўсе сустрэчы 7-га тура чэмпiянату Беларусi. Вынiкi апошнiх матчаў: МТЗ-РIПА (Мiнск) — «Дынама» (Мiнск) — 1:0, «Шахцёр» (Салiгорск) — «Днепр» (Магiлёў) — 2:0, «Нафтан» (Наваполацк) — «Мiнск» — 3:0, «Смаргонь» — «Дарыда» (Ждановiчы) — 1:1, «Тарпеда» (Жодзiна) — «Нёман» (Гродна) — 0:0. Пасля 7-га тура ў тройцы лiдараў — БАТЭ (18 ачкоў), МТЗ-РIПА (14), «Нёман» (12). Спiс бамбардзiраў узначальвае «гамяльчанiн» Раман Васiлюк (9 галоў).ГРАБОЎСКI Ў ФIНАЛЕ АХЛ Днямi адбыўся першы матч фiнальнай серыi НХЛ. Былы клуб беларускага абаронцы Руслана Салея «Анахайм» выйграў у «Атавы» (3:2). 27 мая ў паўфiнальнай серыi першынства АХЛ «Гамiльтан Бульдогс» — «Чыкага Вулфс» была пастаўлена кропка. Канадскi клуб, за якi гуляе беларускi хакеiст Мiхаiл Грабоўскi, перамог сапернiкаў — 3:1 i прабiўся ў фiнал АХЛ. Беларус закiнуў пераможную шайбу за «Гамiльтан». Нагадаю, што «Гамiльтан бульдогз» — фарм-клуб «Манрэаля Канадзiенс» з НХЛ, за якi выступае беларус Андрэй Касцiцын. Дарэчы, не так даўно галоўную каманду папоўнiў i яго малодшы брат 20-гадовы нападаючы Сяргей Касцiцын. Ён заключыў кантракт з 24-разовым уладальнiкам Кубка Стэнлi на тры гады. РАМАРЫО СТАНЕ БРОНЗАВЫМ У Рыа-дэ-Жанейра з’явiцца помнiк 41-гадоваму Рамарыо, футбалiсту «Васка да Гамы», якi 21 мая забiў тысячны гол у сваёй кар’еры i стаў другiм iграком пасля Пеле, каму ўдавалася праявiць такiя ж галеадорскiя якасцi. Свой тысячны мяч Рамарыо адправiў у вароты «Спорт Рэсiфе» з пенальцi. Манумент форварду будзе ўстаноўлены ў чэрвенi на стадыёне яго клуба. Над стварэннем скульптуры працуе бразiлец Асорыу Карэа. Цiкава, што вышыня помнiка — 169 сантыметраў i менавiта такi рост у Рамарыо.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршылiся ўсе сустрэчы 7-га тура чэмпiянату Беларусi. Вынiкi апошнiх матчаў: МТЗ-РIПА (Мiнск) — «Дынама» (Мiнск) — 1:0, «Шахцёр» (Салiгорск) — «Днеп
|
|