Пасольства Лiтвы ў Беларусi аптымiзавала работу з беларускiмi турфiрмамi
Кар. БЕЛТА
Колькасць акрэдытаваных пры пасольстве Лiтвы ў Беларусi турыстычных фiрм знiжана з 56 да 40, але пры гэтым павялiчана колькасць наведванняў пасольства кожнай фiрмай (раней было 2 разы ў месяц, стала 1 раз у тыдзень), паведамiла саветнiк дыпламатычнага прадстаўнiцтва па консульскiх пытаннях Люда Кляймёнава.
Гэта на думку сп. Кляймёнавай, прывядзе да паляпшэння працэсу выдачы вiз. Акрамя сталiчных арганiзацый у гэту колькасць увайшлi рэгiянальныя турфiрмы з Магiлёва, Паставаў, Маладзечна, Вiцебска, iншых гарадоў. Асаблiвыя ўмовы прадастаўлены пасольствам для дзяржаўнай установы «Цэнтркурорт», што займаецца накiраваннем грамадзян Беларусi на санаторна-курортнае лячэнне ў санаторый «Беларусь» у горадзе Друскiнiнкай. «Гэта рашэнне было няпростае, але, улiчваючы важнасць фактара, што выязджаюць на лячэнне i аздараўленне дзецi, дзецi з бацькамi i дзецi-iнвалiды ў суправаджэннi, пасольства ўзяло на сябе дадатковыя абавязацельствы», — сказала Люда Кляймёнава. Цяпер консульскi аддзел пасольства Лiтвы ў Беларусi штодзень выдае каля 400—500 вiз. У час летняга адпускнога сезона гэту колькасць плануецца павялiчыць да 600.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць акрэдытаваных пры пасольстве Лiтвы ў Беларусi турыстычных фiрм знiжана з 56 да 40, але пры гэтым павялiчана колькасць наведванняў пасольства |
|