Зручна і хутка!
Беларуская чыгунка пераводзiць у разрад хуткасных цягнiкi, найбольш запатрабаваныя ў паўднёвым напрамку.
Цяпер пасажыры змогуць хутчэй дабiрацца ў Сiмферопаль i ў Еўпаторыю — статус хуткасных прысвоены цягнiкам № 129/130 Брэст—Сiмферопаль, № 135/136 Мiнск—Еўпаторыя, № 139/140 Мiнск—Сiмферопаль. Скарацiўся час у дарозе хуткаснага цягнiка № 38/37 Мiнск—Адлер. Яго маршрут памянялi — цяпер ён будзе праходзiць праз Украiну. У сувязi з гэтым адлегласць стане карацей на 542 кiламетры, а час у дарозе скароцiцца на 15 гадзiн 42 хвiлiны. Усяго з уводам новага графiка руху на 2007—2008 гады час у дарозе скарацiўся на маршрутах 75 цягнiкоў. Вiкторыя РАМАНАВА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская чыгунка пераводзiць у разрад хуткасных цягнiкi, найбольш запатрабаваныя ў паўднёвым напрамку
|
|