Спартсменам i трэнерам хакейнай каманды «Юнацтва-Мiнск» прысуджаны дзяржаўныя ўзнагароды
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 29 мая падпiсаў указ аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi групы спартсменаў i трэнераў.
За значны асабiсты ўклад у развiццё беларускага хакея, фiзiчнай культуры i спорту, дасягненне высокiх спартыўных вынiкаў на мiжнародных i рэспублiканскiх спаборнiцтвах ордэнам Пашаны ўзнагароджаны галоўны трэнер хакейнай каманды «Юнацтва-Мiнск» Мiхаiл Захараў. Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь» прысвоена спартсменам-iнструктарам хакейнай каманды «Юнацтва-Мiнск» Сцяпану Гарачэўскiх, Сяргею Ярковiчу, Аляксею Круцiкаву, Яўгену Крывамазу, Алегу Лявонцьеву, Сцяпану Панамарову, Мiкалаю Стасенку, Сяргею Шыткоўскаму. За значны асабiсты ўклад у паспяховае выступленне хакейнай каманды «Юнацтва-Мiнск» на мiжнародных i рэспублiканскiх спаборнiцтвах Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена начальнiку каманды Мiкалаю Барысевiчу, трэнеру-масажысту Вадзiму Гаеўскаму, спартсменам-iнструктарам Андрэю Кавалёву i Уладзiмiру Копацю, трэнерам Iгару Крывашлыку, Аляксандру Лешчыку i Аляксею Шчабланаву, трэнеру-ўрачу Канстанцiну Самушыi i трэнеру-адмiнiстратару Андрэю Якiмовiчу. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 29 мая падпiсаў указ аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi групы спартсменаў i трэнераў
|
|