Праект указа аб адраснай сацыяльнай дапамозе — у трохмесячны тэрмiн
Праект указа аб адраснай сацыяльнай дапамозе ў Беларусi плануецца распрацаваць i прадставiць кiраўнiку дзяржавы ў трохмесячны тэрмiн. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi.
Дакумент распрацоўваецца па даручэнню кiраўнiка дзяржавы ў сувязi з працэсам ўпарадкавання сацыяльных iльгот у краiне. Як адзначылi ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, ва ўказе будзе прапiсаны дакладны, падрабязны, дэбюракратызаваны механiзм прадастаўлення сацыяльнай дапамогi тым, каму яна сапраўды патрэбна. У дакуменце будуць вызначаны катэгорыi грамадзян, якiя падпадаюць пад адрасную сацыяльную дапамогу, пералiк прадастаўляемых iльгот i прывiлей, а таксама падставы для iх атрымання. Праект указа будзе ўлiчваць асноўнае патрабаванне Прэзiдэнта — механiзм прадастаўлення адраснай сацыяльнай дапамогi павiнен быць празрысты, справядлiвы i зразумелы для ўсiх. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект указа аб адраснай сацыяльнай дапамозе ў Беларусi плануецца распрацаваць i прадставiць кiраўнiку дзяржавы ў трохмесячны тэрмiн. Аб гэтым карэспа
|
|