На што скiраваны прафсаюз работнiкаў органаў дзяржбяспекi?
Святлана БАРЫСЕНКА
На трэцiм пленуме рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў органаў дзяржаўнай бяспекi ўпершыню памiж з’ездамi арганiзацыi, якiя адбываюцца раз у пяць гадоў, прагучала справаздача аб зробленай на працягу амаль двух гадоў рабоце.
Паводле слоў старшынi рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў органаў дзяржаўнай бяспекi Вячаслава Яраша, справаздача мела дачыненне да ўсiх накiрункаў дзейнасцi арганiзацыi, у прыватнасцi, да ўдзелу прафсаюза ў рэспублiканскiх i нацыянальных праграмах краiны. — За мiнулы год мы не маем нiводнай заявы цi скаргi па пытанню кантрактнай формы найму, — адзначыў Вячаслаў Нiканоравiч. — Пастаянна ўдасканальваецца сiстэма грамадскага кантролю за станам аховы працы. Паспяхова вырашаюцца пытаннi пастаноўкi на ўлiк тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў шляхам уключэння работнiкаў у склад жыллёва-будаўнiчых кааператываў. Вялiкая ўвага ўдзялялася i ўдзяляецца шматдзетным сем’ям, адзiнокiм мацi, сем’ям, якiя маюць дзяцей-iнвалiдаў, работнiкам, якiя знаходзяцца на лячэннi або страцiлi сваiх блiзкiх цi атрымлiваюць платную адукацыю. На добрым узроўнi наладжана сацыяльнае партнёрства. Зараз мы маем намер кансалiдаваць нашы пярвiчныя падраздзяленнi дзеля масавага захаплення працуючых спартыўна-аздараўленчымi мерапрыемствамi. Будзем праводзiць агляды-конкурсы па ахове працы, конкурсы прафесiйнага майстэрства, матэрыяльна i маральна заахвочваць тых, хто вядзе здаровы лад жыцця. Будзем працягваць шэфскую работу ў Цясноўскай сярэдняй школе iмя Ф.Э. Дзяржынскага ў Стаўбцоўскiм раёне, Завайцянскай базавай школе-садку Нараўлянскага раёна з мэтай аказання практычнай дапамогi сем’ям, якiя пацярпелi ад аварыi на ЧАЭС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На трэцiм пленуме рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў органаў дзяржаўнай бяспекi ўпершыню памiж з’ездамi арганiзацыi, якiя адбы
|
|