Штогадовыя страты беларускiх тэкстыльшчыкаў i швачак у выпадку адмены прэферэнцый ЕС складуць каля $
Вiктар ГАЎРЫШ, кар. БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў старшыня Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў лёгкай прамысловасцi Валерый Ждановiч.
Паводле яго слоў, калi Савет Мiнiстраў сельскай гаспадаркi i рыбалоўства ЕС прыпынiць дзеянне льгот па Абагульненай сiстэме прэферэнцый ЕС адносна Беларусi, то гэта паўплывае на работу прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам», якiя вырабляюць тканiны, адзенне i гарсэтныя вырабы. Прэферэнцый пазбавяцца больш як 20 прадпрыемстваў швейнай галiны i 15 — тэкстыльнай. «У асноўным прадпрыемствы нашай швейнай галiны працуюць на давальнiцкай аснове: нам даюць сыравiну, усе неабходныя матэрыялы i плацяць за апрацоўку. Сёння, дапусцiм, выраб швейнай фабрыкi каштуе 100 еўра (сыравiна) плюс 6 еўра — апрацоўка. З пошлiнамi будзе не 6, а 9-9,5 еўра. I няхай ён добры па якасцi, але для камерсанта-пакупнiка немалаважны i цэнавы фактар», — растлумачыў Валерый Ждановiч. У прыватнасцi, ён звярнуў увагу на РУВГП «Аршанскi льнокамбiнат» — адзiнае прадпрыемства ў Беларусi, якое выпускае льняныя тканiны. Калi дзеянне льгот будзе прыпынена, страты складуць $700 тыс. у год толькi па аднаму артыкулу тканiны, а iх экспартуецца не адзiн дзесятак. «Мы можам страцiць не толькi грошы, але i рабочыя месцы. Кiраўнiцтву таго ж льнокамбiната са спадам аб’ёмаў вытворчасцi не трэба будзе столькi ткачых, памочнiкаў майстра i падсобных рабочых. Некаторыя прадпрыемствы ўжо вымушаны прыпыняць работу, у працоўных калектывах намецiлiся скарачэннi», — сказаў лiдар галiновага прафсаюза. На думку Валерыя Ждановiча, цяпер ужо можна гаварыць, што наступствы ўвядзення санкцый будуць мець не толькi эканамiчны, але i сацыяльны характар. «У лёгкай прамысловасцi Беларусi 85 працэнтаў работнiкаў складаюць жанчыны. У многiх выпадках яны — адзiныя кармiцелi ў сям’i», — дадаў ён. Беларускi прафсаюз работнiкаў лёгкай прамысловасцi падтрымаў iнiцыятыву старшынi ФПБ i накiраваў адпаведныя звароты ў дыпламатычныя прадстаўнiцтвы краiн ЕС у Мiнску i ў 11 пасольстваў (паслы якiх акрэдытаваны ў Рэспублiцы Беларусь па сумяшчальнiцтву) у Маскве, паведамiў прафсаюзны лiдар. Акрамя таго, накiраваны асобны зварот у Мiжнародную арганiзацыю працы з просьбай падтрымаць нашу краiну i не дапусцiць прыпынення дзеяння льгот па Абагульненай сiстэме прэферэнцый ЕС адносна Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогадовыя страты беларускiх тэкстыльшчыкаў i швачак у выпадку адмены прэферэнцый ЕС складуць каля $ Аб гэтым паведамiў старшыня Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў лёгкай прамысловасцi Валерый Ждановiч
|
|