21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Вы захоўваеце каштоўны дар — матчыну мову»

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да юбілею «Звязды» засталося 70 дзён

Глыбока перакананы, што ў нашым жыццi ёсць пэўныя заканамернасцi, рытмы, вяртанне да некалi бачанага, — таго, на што пэўным чынам адрэагавала душа. На пачатку 60-х гадоў мой бацька працаваў брыгадзiрам i ўваходзiў у склад парткама саўгаса, таму выпiсваў газеты. Аднак гэта былi не маскоўскiя «Правда» або «Известия», а наша беларускамоўная «Звязда» i раёнка — «Уперад». Калi раённая ўспрымалася як сямейная газета: у раёне ўсе пра ўсiх ведалi, то «Звязда» была газетай, якая звязвала нашу вёску з далёкай сталiцай, з усёй рэспублiкай. Яе шарм заключаўся ў тым, што яна была генератарам думак, абмеркаванняў, вострых дыскусiй. У той час статус газеты быў надзвычай высокi, самае галоўнае — людзi верылi кожнаму яе слову.

Тады я нават i не марыў, а не тое што думаў, што некалi на старонках гэтай сталiчнай газеты з’явяцца мае артыкулы, але сталася так, што пасля вучобы ў iнстытуце, аспiрантуры, я застаўся працаваць у Мiнску, пачаў займацца тым, чым некалi была багата напоўнена душа маёй роднай бабулi: песнямi, паданнямi, абрадамi. Яна лячыла людзей, ведала травы, замовы. Усё гэта выклiкала ў маёй душы незвычайную павагу i гонар. Потым у сваiм жыццi я сустракаў дзесяткi такiх жанчын — мудрых, разумных, сардэчных, выдатных знаўцаў народнай культуры. Ад iх чэрпаў веды i дзялiўся iмi на старонках любiмай газеты.

За апошнiя два дзесяцiгоддзi газета прайшла вельмi пакручасты шлях выжывання, аднак не здрадзiла людзям i сабе, хоць спакус, вiдаць, было багата. Газета захавала сваё аблiчча, а таму i свайго чытача. Складваецца ўражанне, што сёння «Звязду» выпiсваюць тыя, хто яе чытаў 20 i 30 гадоў таму. Калi на выхадныя прыязджаю ў сваю вёску, то бачу, як людзi дастаюць знаёмую газету i з павагай глядзяць на цябе — маўляў, чыталi i твае артыкулы. Гэта вельмi важна, што чытач давярае калектыву рэдакцыi, людзi называюць прозвiшчы тых, хто пастаянна пiша па адпаведнай тэматыцы, пры гэтым адзначаюць глыбiню разважанняў, уменне адстойваць сваю пазiцыю. У сваю чаргу газета жыве шырокiм спектрам праблем грамадства i дзяржавы. Уся панарама жыцця рэспублiкi перад вамi: палiтыка, улада, эканомiка, жыццё беларускай глыбiнкi. Радуе тое, што «Звязда» шмат увагi ўдзяляе праблемам беларускай культуры, як прафесiйнай, так i народнай, адкрывае рубрыкi, вядзе вельмi патрэбныя старонкi хатняй энцыклапедыi. Асаблiвую цiкавасць выклiкаюць «гарачыя» лiнii, калi чытач можа задаць пытанне пра набалелае i атрымаць на яго задавальняючы адказ. Геаграфiя тэлефанаванняў — яскравае сведчанне таму, што «Звязду» чытае i чакае ўся Беларусь». Рэдакцыя адказвае тым жа : журналiсты часта высылаюць свае дэсанты ў самыя аддаленыя куточкi рэспублiкi.

У сувязi з юбiлеем хочацца пажадаць газеце i калектыву рэдакцыi заўсёды адчуваць пульс народнага жыцця, памятаць, што вы фармiруеце свядомасць нашых суайчыннiкаў, захоўваеце самы каштоўны дар Бога — родную матчыну мову. Творчых вам пошукаў, плёну, шчырых лiстоў у рэдакцыю, новых рубрык, шчаслiвых сустрэч з цiкавымi людзьмi. А каб усё гэта здзейснiлася — веры, надзеi, любовi i здароўя.

Янка КРУК, загадчык кафедры этнаграфii i фальклору Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў, кандыдат фiлалагiчных навук.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Глыбока перакананы, што ў нашым жыццi ёсць пэўныя заканамернасцi, рытмы, вяртанне да некалi бачанага, — таго, на што пэўным чынам адрэагавала душа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика