21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Вясковая мода» мiнулага стагоддзя

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына БЕГУНКОВА

У Музеi старажытнабеларускай культуры Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклора Акадэмii навук адкрылася выстаўка «Вясковая мода ХХ стагоддзя».

— Строй, асаблiва жаночы — гэта энцыклапедыя мастацкiх рамёстваў, — расказвае куратар выстаўкi, мастацтвазнаўца Марыя Вiннiкава. — Тут i вышыўка, i ткацтва, i карункавае пляценне, i асаблiвы крой. Толькi ў Беларусi ёсць такiя прадметы адзення, як наметка, цi убрус, павойнiк (галаўны ўбор) i фартушок. Дарэчы, толькi нашыя традыцыйныя строi захавалi вельмi старажытныя, архаiчныя рысы агульнаславянскага касцюма.

На выстаўцы прадстаўлена шаснаццаць жаночых строяў з Гомельшчыны i Брэстчыны, бо менавiта тут старажытная традыцыя самiм шыць сабе адзенне i ўпрыгожваць на свой густ захоўвалася да канца ХХ стагоддзя.

На выстаўцы ўражвае калекцыя фартушкоў. Адзiн з iх, самы бялюткi i паветраны, зроблены мужчынскiмi рукамi сваёй любiмай сястрычцы на вяселле. Нават зараз жанчыны, асаблiва ў вёсках, маюць у сваiм гардэробе фартух, ды не адзiн, у якiх яны ходзяць у царкву, у якiх яны б хацелi быць пахаванымi.

Яшчэ ў сярэдзiне ХIХ стагоддзя этнографы адзначалi, што толькi ў Беларусi можна ўбачыць наметку. Таму супрацоўнiкі музея вельмi радыя сустрэчам у экспедыцыях з жанчынамi сталага ўзросту, якiя яшчэ нешта ведаюць, могуць нам расказаць, паказаць пра гэты незвычайны галаўны ўбор.

Пацеркi абавязкова ўпрыгожвалi кожны строй жанчыны, нават паўсядзённы, а ў святы пацерак надзявалi вельмi шмат.

Амаль усе строi — падарункi. Людзi дасылаюць у музей свае кашулi, ручнiкi. Але самы вялiкi ўклад унёс дырэктар Лоеўскага музея бiтвы за Дняпро Анатоль Сiнiла, якi часам нават за свае грошы купляе каштоўныя для ўсiх беларусаў строi.

— Вось гэта — гонар нашай выстаўкi, — дзелiцца Марыя Мiкалаеўна. — Я сама прывезла гэты строй з Жабiнкаўскага раёна Брэсцкай вобласцi. Ён быў у вельмi дрэнным стане — увесь пабiты моллю. Мне давялося зацыраваць больш за паўсотню дзiрачак! Цяпер гэта — сапраўдная прыгажосць.

Яшчэ адно «маленькае багацце» выстаўкi — вясельны строй.

— Бачыце, спаднiца тут амаль новая, хоць i зробленая ў пачатку ХХ стагоддзя, — паказвае Марыя Вiннiкава.— Аддалi гэта вясельнае адзенне ў музей разам з пярсцёнкамi, якiя былi прывязаны льняной нiткай да пояса.

Ручнiкi — цэлая з’ява ў беларускай традыцыйнай культуры, якая звязвае нас з вельмi старажытнымi часамi.

— Ручнiк — гэта сiмвал роду, якi дайшоў да нас яшчэ з дахрысцiянскiх часоў, — расказвае Марыя Мiкалаеўна. — У музеi ручнiкам прысвечаны вялiзны кут. Самы цiкавы з iх — ручнiк з Хойнiцкага раёна. Ён перадаваўся з пакалення ў пакаленне ў сям’i Нэлы Германавай. Мы думаем, што гэты ручнiк — пахавальны, бо ён вельмi доўгi — шэсць метраў! А менавiта такiмi ручнiкамi пакрывалi адразу ўсе абразы, што вiселi ўздоўж сценкi.

— Наша выстаўка не толькi радуе нашых наведвальнiкаў, але i прыносяць карысць у навучальным плане, — зазначае Марыя Вiннiкава. — Сюды прыходзяць студэнты, будучыя мадэльеры-дызайнеры, капiруюць, здымаюць канструкцыi. Бо гэта вельмi важна, каб маладое пакаленне ведала сваю традыцыйную культуру, далучалася да нашых мастацкiх традыцый.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Музеi старажытнабеларускай культуры Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклора Акадэмii навук адкрылася выстаўка «Вясковая мода ХХ стагоддз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика