21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што «нахiмiчыў» кiраўнiк «Белнафтахiма»?

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Гучныя» справы

Высокапастаўлены чыноўнiк трапiў за краты

Як паведамiў учора падчас сустрэчы з журналiстамi Генеральны пракурор Беларусi Пётр Мiклашэвiч, 29 мая супрацоўнiкамi Камiтэта дзяржбяспекi быў затрыманы старшыня канцэрна «Белнафтахiм» Аляксандр Бароўскi. Яму iнкрымiнуюцца службовыя злоўжываннi i крадзяжы. Паводле слоў Пятра Мiклашэвiча, апроч кiраўнiка «Белнафтахiма» затрыманы i змешчаны ў следчы iзалятар КДБ таксама шэраг дзяржчыноўнiкаў i прадстаўнiкоў камерцыйных структур. У падазроных канфiскавана буйная сума грошай, каштоўныя рэчы i важныя дакументы.

Пётр Мiклашэвiч паведамiў i аб iншых «гучных» справах, якiя зараз расследуюцца рэспублiканскай Пракуратурай. У прыватнасцi, у поле зроку праваахоўных органаў у красавiку гэтага года трапiлi двое судовых выканаўцаў з гаспадарчага суда сталiцы. Паводле звестак Генпракурора, служкi Фемiды вымагалi ў камерсанта хабар у памеры 170 тысяч долараў. За гэтую суму судовыя выканаўцы абяцалi бiзнэсмену аказаць садзейнiчанне ў набыццi нерухомасцi завода «Планар». Нядобрасумленных служачых злавiлi за руку пры атрыманнi 85 тысяч долараў.

Пракуратурай таксама расследуецца крымiнальная справа, у якой фiгуруе адзiн з кiруючых работнiкаў i некалькi шараговых супрацоўнiкаў Нацыянальнага аэрапорта «Мiнск». Яны падазраюцца ў спробе незаконнага вывазу за межы краiны норкавых шкурак агульным коштам 2,5 мiльярда рублёў.

А вось былы першы намеснiк Крупскага райвыканкама, якi абвiнавачваецца ў атрыманнi хабару ў памеры 5,3 тысячы долараў за станоўчае вырашэнне пытання аб перадачы аб’екта незавершанага будаўнiцтва прыватным асобам, неўзабаве апынецца на лаве падсудных. Крымiнальная справа чыноўнiка перададзена ўжо ў суд.

Пётр Мiклашэвiч нагадаў, што ў гэтай карупцыйнай гiсторыi фiгуруе таксама намеснiк старшынi праўлення Беларускага таварыства iнвалiдаў Аляксандр Гапееў. Гэтаму грамадскаму аб’яднанню, уласна кажучы, i належаў незавершаны аб’ект, якi стаў прадметам «карупцыйнага гешэфту». За свае паслугi спадар Гапееў запатрабаваў хабар у памеры 529 тысяч долараў. У момант атрымання грошай нядобрасумленны кiраўнiк быў затрыманы. Расследаванне гэтай крымiнальнай справы, паводле слоў Пятра Мiклашэвiча, наблiжаецца да фiналу.

Увогуле, Генеральны пракурор запэўнiў, што праваахоўныя органы будуць «спыняць карупцыйныя злачынствы, не зважаючы на чыны i рангi» парушальнiкаў закона.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высокапастаўлены чыноўнiк трапiў за краты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика