21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Полацк пойдзе ў оперу

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Як жа не пайсцi, калi да свята горада спецыяльна арганiзаваны оперны канцэрт ля сцен старажытнага Сафiйскага сабора?! «Шэдэўры сусветнага мастацтва» рыхтуюць салiсты Беларускай оперы, хор i аркестр пад кiраўнiцтвам дырыжора Андрэя Галанава.

1 чэрвеня прывiды оперы паспрабуюць павярнуць палачан да сваёй веры. Канцэрт пачнецца а дзесятай гадзiне вечара. Нават славуты полацкi арган растрывожаць у познi час рукi полацкай арганiсткi Ксенii Пагарэлай, каб дзiўныя гукi «Ave Maria» пераканалi гараджан у цудадзейнасцi ўсяго, што адбываецца. Цудам многiя, пэўна, могуць палiчыць i тое, што мастацтва, якое лiчыцца адным з самых складаных для ўспрыняцця, насамрэч адкрытае i дэмакратычнае. Нават папулярнае. Многiя пазнаюць вядомыя i знаёмыя мелодыi, якiя прыемна напяваць сабе не горш за самы модны шлягер. I вось жывуць жа, трымаюцца ў «рэйтынгу» цэлыя стагоддзi!.. Прычым оперныя партыi яшчэ i спяваюць без анiякiх фанаграм, жывымi, непадробнымi галасамi. Артысты Беларускай оперы ўжо ведаюць, чаго вартыя такiя канцэрты — ля муроў Мiрскага замка спявалi, у Германii ды Швейцарыi на летнiх фестывалях на адкрытым паветры таксама выступалi. Пад адкрытым небам у Полацку будуць гучаць лепшыя галасы беларускай опернай сцэны — салiстаў Уладзiмiра Пятрова, Нiны Шарубiнай, Сяргея Франкоўскага, Аксаны Волкавай, Алега Мельнiкава, Аляксандра Кеды, Настассi Масквiной, Таццяны Гаўрылавай, Эдуарда Марытнюка, Алены Шведавай, Аксаны Якушэвiч. Артысты запрашаюць разам прычакаць апоўначы — а там будзе не проста прыгожы фiнал, а вялiкi феерверк. Спецыяльна для тых, хто сцвярджае, што нiякiя прывiды оперы не запалохаюць, калi чакаеш сустрэчы з гэтым чароўным мастацтвам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як жа не пайсцi, калi да свята горада спецыяльна арганiзаваны оперны канцэрт ля сцен старажытнага Сафiйскага сабора?! «Шэдэўры сусветнага мастацтва» р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика