21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сусвет павярнуўся на Усход?

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лiна МАЛIНIНА

Прыгожае жыццё

Каля 600 мiльёнаў тэлегледачоў ва ўсiм свеце сачылi за адным з самых прэстыжных i пафасных спаборнiцтваў чароўных дам — фiналам 56-га мiжнароднага конкурсу «Мiс Сусвет-2007», якi адбываўся ў панядзелак, 28 мая, у сталiцы Мексiкi. Сёлета конкурс паставiў рэкорд па арганiзацыйнаму бюджэту — больш як 15 мiльёнаў долараў — i сабраў пераможцаў нацыянальных конкурсаў прыгажосцi з 77 краiн.

Дэфiле прыгажунь праходзiлi на адкрытым подыуме недалёка ад Манумента незалежнасцi ў Мехiка i суправаджалiся не толькi павышанай глядацкай цiкавасцю, але i шэрагам скандалаў. Напрыклад, «Мiс ЗША» Рэйчал Смiт не давалi праходу мексiканскiя дэманстранты, якiя такiм чынам вырашылi выказаць Амерыцы прэтэнзii наконт недружалюбнага стаўлення да нелегальных iмiгрантаў. Невядома, цi гэты факт, цi проста надзвычайнае хваляванне сыгралi ракавую ролю, але ў фiнале спаборнiцтва, куды прайшлi ўсяго 15 дзяўчат, мiс Смiт паслiзнулася на каблуках i ўпала, адразу страцiўшы шанцы на перамогу. У вынiку амерыканка стала толькi чацвёртай.

Але гэта далёка не самы адметны казус. «Мiс Швецыя» ўвогуле адмовiлася ад удзелу ў конкурсе — пад уплывам фемiнiстычных настрояў сваiх жа суайчыннiкаў, якiя сцвярджалi, што падобныя «парады» прынiжаюць жаночую годнасць.

Прайсцi праз усе выпрабаваннi да максiмальна магчымага вынiку ўдалося сёлета прадстаўнiцы Японii — прафесiйная балерына Рыйо Моры атрымала тытул «Мiс Сусвет». Гэтаксама мiнулагодняя каралева прыгажосцi — пуэртарыканка Зулейка Рывера Мендоса — перадала «спадчыннiцы» пераходную карону, упрыгожаную брыльянтамi i жэмчугам, агульным коштам у 250 тысяч долараў. Дарэчы, што адметна — над гэтай дыядэмай працаваў якраз японскi ювелiр. Другое месца атрымала прадстаўнiца Бразiлii Наталii Гiмарайс, трэцяе адваявала ў канкурэнтак Лi Ханайцiс з Венесуэлы. Увогуле, сёлета ў фiнале конкурсу не пашанцавала нiводнай прадстаўнiцы Еўропы — прыгажунi з Украiны, Данii, Славенii i Чэхii адсеялiся пасля першага ж туру — праходу ў купальнiках. Зрэшты, без каштоўных падарункаў фiналiсткi ўсё адно не засталiся — а новая «Мiс Сусвет» у дадатак атрымала эксклюзiўны кантракт з мiжнароднай арганiзацыяй «Miss Univеrsе Оrgаnizаtiоn», што належыць тэлеканалу NBС i мiльянеру Дональду Трампу, i на працягу года будзе прадстаўляць iнтарэсы арганiзацыi ва ўсiм свеце.

Беларусам крыўдна ўдвая: па-першае, нашы дзяўчаты не ўдзельнiчалi ў «Мiс Сусвет-2007» (як кажуць, з-за празмернай велiчынi ўзносаў за ўдзел), па-другое, нават паглядзець тэлетрансляцыю адначасова з усiм светам не ўдалося — па тэхнiчных прычынах яна была перанесена на дзень пазней. Застаецца суцяшацца хiба тым, што нашы — усё адно прыгажэйшыя...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 600 мiльёнаў тэлегледачоў ва ўсiм свеце сачылi за адным з самых прэстыжных i пафасных спаборнiцтваў чароўных дам — фiналам 56-га мiжнароднага кон
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика