21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Уладар вёскi»: першасны спалох сем’яў-удзельнiкаў змянiўся спартыўным азартам

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Экстрым

Сёння, калi чытачы ўжо будуць трымаць у руках гэты нумар газеты, стане вядомым пераможца трэцяга этапу сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскi», што праходзiць у Глыбоцкiм раёне. Канкурсантам давядзецца спаборнiчаць у майстэрстве па разбiранню тушкi птушкi (напэўна, з далейшым прыгатаваннем шашлыка). Этап гульнi адбудзецца ў вёсцы Марцэбылiна — на базе ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка» (дырэктар Эдуард Цiнкевiч). Судзiць спаборнiцтва будзе брыгадзiр цэха прадпрыемства Наталля Бялевiч.

...Трэба сказаць, што ўдзельнiкi гульнi (напачатку было 11 сем’яў, потым да iх далучылася яшчэ адна) ужо крыху супакоiлiся. Напярэдаднi правядзення першага этапу ўсе былi занадта засяроджанымi, нават напалоханымi. Арганiзатарам давялося праводзiць своеасаблiвы «аўтатрэнiнг», маўляў, гэта толькi гульня, успрымайце ўсё, што з вамi адбываецца, як прыгоды, магчымасць займець новых сяброў. Удзельнiкi гульнi — людзi звычайных прафесiй (майстар вытворчага навучання, кухар, сакратар, шафёр, бухгалтар, вайсковец, галоўны заатэхнiк i г.д.), прычым палова сем’яў — гараджане, палова — вяскоўцы. Згодна з правiламi, у гульнi могуць прымаць удзел мацi, бацька i дзецi да 18 гадоў (хоць пераважаюць хлопчыкi i дзяўчынкi 6—8 гадоў). Есць сем’i, дзе выхоўваюцца i па 3, i па 4 дзiцяцi — як родныя, так i прыёмныя. Уся дзятва прымае актыўны ўдзел у спаборнiцтвах, праўда, па большасцi пакуль у ролях падтрымкi бацькоў. Але арганiзатары не выключаюць, што ў далейшым для малых удзельнiкаў праекта таксама будуць арганiзаваны асобныя конкурсы — мастацкай самадзейнасцi, малюнка.

...Першы этап «Рускае поле» (конкурс аратых) прайшоў у вёсцы Удзело на базе ААТ «За Радзiму» (старшыня гаспадаркi Пётр Вельб). Трэба было на час запрэгчы каня, узараць поле, пасадзiць бульбу, распрэгчы каня. Пераможцамi тут стала вясковая сям’я з СВК «Ломашы-Агра»: Маргарыта i Вiктар Герасiмёнак i iх дзецi Кацярына i Яўген. Яны атрымалi ганаровы тытул «Уладар поля» i складаную бытавую тэхнiку ў якасцi прыза ад гаспадаркi, на базе якой праходзiла спаборнiцтва. Дарэчы, гэта адна з умоў правядзення гульнi, падтрыманая адным з бакоў кiраўнiцтва праекта — упраўленнем сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама: самы актыўны ўдзел у конкурсах павiнны прымаць тыя цi iншыя гаспадаркi цi арганiзацыi раёна, яны ж уручаюць пераможцам каштоўныя падарункi — прызы. Адчувальную падтрымку аказваюць i «пярвiчкi» БРСМ на кожным этапе. Не застаюцца ўбаку i «ветэраны» экстрэмальных гульняў — члены сямейнага клуба «Востраў разумення», пра якi мы ўжо неаднойчы пiсалi.

...Другi этап гульнi «Сырадой» (конкурс даярак) адбыўся лiтаральна днямi. Прайшоў ён у вёсцы Дзеркаўшчына на базе ААТ «Канстанцiнаў Двор» (старшыня Вiктар Асон). Калi конь у першым этапе быў адзiн на ўсiх, дык тут у кожнай сям’i была «свая» карова. Дарэчы, многiя ўдзельнiкi загадзя выязджалi ў гаспадарку, каб «пазнаёмiцца» з жывёлiнай, патрэнiравацца. Каму даiць жывёлу — вырашалi ў кожнай сям’i асобна, таму ў вынiку ў конкурсе спаборнiчала палова даярак i палова даяроў. Пераможцам (з атрыманнем тытула «Уладар сырадою») стала ўжо знаёмая чытачам сям’я Герасiмёнкаў. Яе члены нават на трэнiроўкi не ездзiлi, заявiўшы, што з ручной дойкай каровы справяцца i так. Што i пацвердзiлi на конкурсе. Ад гаспадаркi ў якасцi прыемнага «бонуса» сям’i была ўручана вялiкая... вэнджаная свiння. Дарэчы, аб’ектыўна ўсе вясковыя сем’i (чаму тут здзiўляцца) у прайшоўшых конкурсах паказалi сябе з больш моцнага боку). Хоць канчаткова высновы рабiць заўчасна: адбылiся толькi тры этапы з васемнаццацi i наперадзе ўдзельнiкаў праекта чакае яшчэ шмат выпрабаванняў. Напрыклад, у чэрвенi пройдуць конкурсы «Вострая каса» i «Сенажаць», у лiпенi — «Калiнка-малiнка» (па збору ягад), «Залатая рыбка» (конкурс рыбаловаў) i г.д. (праект разлiчаны да восенi). Хто ведае, якая сям’я i адкуль будзе мацнейшай за iншыя ў гэтых спаборнiцтвах. Зрэшты, не чакаючы фiналу, ужо зараз усiх удзельнiкаў можна назваць пераможцамi, паколькi ўсе яны ў выйгрышы — ад новых сяброў, цiкавых зносiнаў, разнастайнага адпачынку.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, калi чытачы ўжо будуць трымаць у руках гэты нумар газеты, стане вядомым пераможца трэцяга этапу сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика