Пунтус спадзяецца на вальяжнасць балгараў
Iрына ПРЫМАК
Еўра-2008 Кiраўнiк асацыяцыi Беларуская федэрацыя футбола Генадзь Нявыглас выкарыстаў прыклад нашай хакейнай зборнай падчас падрыхтоўкi да чэмпiянату свету-2007 i параiў галоўнаму трэнеру футбольнай «нацыяналкi» Юрыю Пунтусу таксама знайсцi спосаб з’яднаць сваiх падначаленых перад адборачным матчам з балгарамi. Праўда, Юрый Iосiфавiч карысную параду падтрымаў, але футбалiстаў у цырк цi на пейнтбол, як хакеiстаў, не павёў, а арганiзаваў сямейны дзень.— На сумесную вячэру каманды былi запрошаны жонкi iгракоў i iх дзецi, — расказвае настаўнiк. — Браты Глебы ў нас пакуль халастыя, таму яны завiталi са сваiмi сяброўкамi. Саша прывёў вельмi прыгожую дзяўчыну. Летам яны пажэняцца, бо адносiны ў iх сур’ёзныя. Непасрэдна ў дзень матча трэнер павядзе сваю каманду ў царкву. Не проста свечку паставiць, а на цэлую службу. Гэта ўжо традыцыя. Падтрымкай усявышняга заручыцца не пашкодзiць, улiчваючы, што сустрэча са зборнай Балгарыi стане ключавой для нашай дружыны, а на час гульнi сiноптыкi прагназуюць дождж. Коўзкi мяч можа прыпаднесцi не адзiн сюрпрыз. «Не вельмi хочацца, каб быў працяглы дождж, — заяўляе Юрый Пунтус, — бо пры добрым надвор’i газон на «Дынама» iдэальны, а калi дождж...» Аднак не толькi сямейная вячэра i служба ў царкве павiнны натхнiць беларусаў на перамогу, упэўнены Юрый Пунтус. Вялiкай падтрымкай будзе аншлаг на стадыёне. Каб пазнаёмiцца з сапернiкамi, Юрый Iосiфавiч спецыяльна выязджаў на iх матч з албанцамi. «Мяне здзiвiла, што балгары недаацанiлi албанцаў, у першым тайме займалiся свавольствам, а ў другiм iм ужо не хапiла нi часу, нi ўдачы, каб размачыць лiк, — дзелiцца ўражаннем настаўнiк. — Было б добра, калi б яны гэтак жа вальяжна паставiлiся б i да нас». Наконт сустрэчы балгараў з люксембуржцамi Юрый Iосiфавiч заўважыў, што нашы сапернiкi гулялi на вынiк i перамога iм далася цяжка. На матчы з галандцамi быў дождж, таму цяжка было разабрацца ў тактычных тонкасцях. Цi лiчыць Пунтус станоўчым той факт, што ў двух матчах запар (2 i 6 мая) давядзецца гуляць з адной i той жа зборнай? У гэтым настаўнiк бачыць плюс у творчым трэнерскiм плане. Тым больш, што ў зборнай Балгарыi нядаўна змянiўся трэнер i гэта можа паўплываць на выступленне каманды, бо розныя трэнеры маюць розныя тактыкi i разуменне гульнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк асацыяцыi Беларуская федэрацыя футбола Генадзь Нявыглас выкарыстаў прыклад нашай хакейнай зборнай падчас падрыхтоўкi да чэмпiянату свету-2007
|
|