21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iаганес Рау — чалавек веры i слова

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рысы да партрэта палiтыка




У нашых СМI жанр партрэта палiтыка, прычым як айчыннага так і замежнага, а тым больш заходняга, з’ява рэдкая. Можа таму, што не часта выпадае нагода прадметна пазнаёмiцца з дзейнасцю i спадчынай палiтычных дзеячаў. I вось Мiнскi мiжнародны адукацыйны цэнтр iмя Iаганеса Рау пры падтрымцы Мiнiстэрства замежных спраў ФРГ наладзiў паездку групы беларускiх журналiстаў па слядах жыцця выдатнага нямецкага палiтыка, дзяржаўнага дзеяча, экс-прэзiдэнта Германii Iаганеса Рау.

Неабходная даведка

Iнiцыятыва прысваення цэнтру iмя I. Рау належыць беларускаму Мiнiстэрству замежных спраў. Яго кiраўнiк Сяргей Мартынаў гэту прапанову растлумачыў вялiкiм укладам I. Рау ў справу ўсталявання ўзаемаразумення i даверу памiж нашымi краiнамi i народамi. Сёння Дом Iаганеса Рау ў Мiнску (так яшчэ называюць адукацыйны цэнтр) — важны фактар беларуска-германскага супрацоўнiцтва. Сярод прыхiльнiкаў палiтычнага таленту I. Рау i мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт. Ён лiчыць яго выдатным царкоўным дзеячам i таму адназначна падтрымаў прапанову МЗС.

Палiтычны доўгажыхар

У першыню аб I. Рау я пачуў каля 20 гадоў таму. У той дзень усе цэнтральныя савецкiя газеты выйшлi з паведамленнем i са здымкамi на першай паласе аб сустрэчы генсека КПСС Л. I. Брэжнева i кандыдата на пасаду канцлера ФРГ I. Рау. Газеты пiсалi, што iх гутарка прайшла ў шчырай, добразычлiвай i канструктыўнай атмасферы. Гэта азначала, што ў Крамлi моцна разлiчвалi на паляпшэнне адносiнаў з ФРГ у выпадку перамогi I. Рау. Але ён тады ў 1987 годзе прайграў выбары Гельмуту Колю, аднак з вялiкай палiтыкi не сышоў i яго прозвiшча я потым нярэдка сустракаў у мiжнародных навiнах.

Цяпер вось выпала магчымасць напрамую спытаць у тых, хто тады быў побач з I. Рау, аб прычынах яго паражэння на выбарах. Калектыўны адказ быў такi: I. Рау як асоба i палiтык вылучаўся на фоне iншых прагных да ўлады дзеячаў у першую чаргу непрыняццем сённяшнiх правiлаў палiтычнай гульнi.

Прайграў I. Рау i таму, што не атрымаў неабходнай падтрымкi з боку сваёй партыi. Там далёка не ўсiм падабаўся сумленны i неардынарны палiтычны стыль I. Рау весцi барацьбу за галасы выбаршчыкаў, яго нежаданне iсцi на здзелкi i дамоўленасцi, якiя пярэчылi яго жыццёвым прынцыпам i хрысцiянскай маралi. Так, ён быў бясспрэчны фаварыт у зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя i некаторых iншых рэгiёнах, але гэта ўсё ж не ўся Германiя. Але каго шануюць у Паўночным Рэйне-Вестфалii, таго паважаюць i ў Берлiне, сталiцах iншых земляў i дзяржаў. Невыпадкова на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў I. Рау быў адным з самых уплывовых палiтыкаў краiны. А з 1999 па 2004 г. — ён федэральны прэзiдэнт Германii.

Жорсткi напамiнак

Андрэас Цыглер, сябра маладосцi I. Рау, расказаў нам, што аднойчы ў сцiплым бацькоўскiм доме пратэстанцкага прапаведнiка ў пакоi Iаганеса заўважыў на тумбачцы побач з ложкам фота афiцэра, калi не памыляюся, палкоўнiка СС. А. Цыглер адразу пазнаў яго: гэта быў сумна вядомы эсэсаўскi ўрач-кат, пад кiраўнiцтвам якога ў канцлагеры Асвенцiм праводзiлiся жудасныя медыцынскiя эксперыменты над людзьмi.

— Навошта гэта табе? Як ты можаш пачынаць i заканчваць дзень з iм? — спытаў шакiраваны ўбачаным А. Цыглер. Адказ ён запомнiў на ўсё жыццё: гэта штодзённы напамiнак аб той катастрофе, што нядаўна здарылася ў Германii.

I. Рау заўсёды быў непрымiрымым, непахiсным антыфашыстам. Яшчэ ў дзяцiнстве ён стаў сведкам так званай «хрустальнай ночы», калi нацысты арганiзавалi масавыя пагромы яўрэяў. На вачах Iаганеса была спалена сiнагога. На сямiгадовага хлопчыка тыя падзеi зрабiлi моцнае ўражанне. Потым у дарослым жыццi ён стаў адным з самых уплывовых i перакананых прыхiльнiкаў прымiрэння немцаў з народамi, якiя пацярпелi ад фашыстаў. Адной з яго спраў стала ўсебаковае садзейнiчанне будаўнiцтву новай сiнагогi ў Вуперталi замест спаленай нацыстамi.

I. Рау стаў першым буйным палiтыкам ФРГ, якi вырашыў рызыкнуць выступiць на нямецкай мове ў кнесеце — iзраiльскiм парламенце. Напярэдаднi сябры i таварышы па партыi не раiлi рабiць гэтага. Нават некаторыя дэпутаты кнесета, якiя асабiста ведалi i паважалi I. Рау, адгаворвалi яго, прадказвалi бурную абструкцыю i знявагу. Яны папярэджвалi: як толькi з яго вуснаў загучыць нямецкая мова, многiя дэпутаты пакiнуць залу. Аднак I. Рау прыляцеў у Тэль-Авiў i ўзняўся на парламенцкую трыбуну. Сапраўды, некалькi дэпутатаў дэманстратыўна выйшлi. Але пераважная большасць засталася. Тое, што яны пачулi, iх уразiла i кранула. I. Рау папрасiў прабачэння дзеля агульнай будучынi дзяцей Iзраiля i Германii. I. Рау гаварыў настолькi пераканаўча i шчыра, што дэпутаты праводзiлi яго апладысментамi.

Насуперак бар’ерам

Працэс прымiрэння з былымi рэспублiкамi Савецкага Саюза пачаўся пазней, чым з iншымi краiнамi Еўропы. Беларусь, паводле слоў яго сяброў i паплечнiкаў, займала асаблiвае месца ў сэрцы I. Рау. У многiм дзякуючы яму былi ўстаноўлены першыя кантакты памiж нашай краiнай i зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалiя. Сiмвалiчна, што гэта адбылося 22 чэрвеня 1991 года — на 50-годдзе нападу фашысцкай Германii на СССР.

Як прэм’ер-мiнiстр урада зямлi ён напрыканцы 90-х гадоў наведаў Беларусь. Сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, удзельнiчаў у розных мерапрыемствах, у прыватнасцi, заклаў камень на месцы будаўнiцтва будучага Мiжнароднага адукацыйнага цэнтра. Даўнi сябра i паплечнiк I. Рау Герберт Шнор успамiнае, што на той час двухбаковыя адносiны насiлi давяральны i дзелавы характар. Здаралася, прадстаўнiкi ўрада нашай краiны, яе пасольства ў ФРГ, за вырашэннем той цi iншай праблемы звярталiся ў канцылярыю I. Рау, а не ў ведамства федэральнага канцлера цi ў МЗС. I зямельныя ўлады дапамагалi. Хоць тады кантакты памiж зямлёй i Беларуссю актыўней развiвалiся не па афiцыйнай, а па грамадскай лiнii. I. Рау ўсяляк падтрымлiваў намаганнi народнай дыпламатыi, заахвочваў дзейнасць неўрадавых арганiзацый, якiя працавалi з беларускiмi партнёрамi над лiквiдацыяй наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

.— Мы часта размаўлялi з iм аб Беларусi i пасля таго, як I. Рау стаў прэзiдэнтам. Пасля маёй чарговай паездкi да вас ён падрабязна распытваў мяне аб уражаннях, назiраннях, хоць атрымлiваў iнфармацыю з МЗС, успамiнае Г. Шнор.

Цiкавай i паказальнай была рэакцыя I. Рау на незадаволенасць значнай часткi неўрадавых арганiзацый недастатковай, на iх погляд, дапамогай Беларусi з боку Германii. I. Рау запрасiў iх прадстаўнiкоў да сябе. I многiя пытаннi былi зняты, пасля гэтай сустрэчы была распрацавана праграма садзейнiчання нашай краiне. З таго часу было рэалiзавана больш за 140 сумесных праектаў у розных сферах, напрыклад адукацыi, экалогii.

I. Рау бачыў у пашырэннi стасункаў з нашай краiнай важны накiрунак агульнаеўрапейскай дзейнасцi па лiквiдацыi бар’ераў на кантыненце памiж Усходам i Захадам. Як расказала нам Крысцiна Рау, жонка I. Рау, меў намер сур’ёзна пагутарыць з Уладзiмiрам Пуцiным аб лёсе Беларусi, але, на жаль, такога выпадку не было.

Урокi маладосцi

У палiтыку I. Рау пайшоў для таго, каб паспрабаваць змянiць свет у лепшы бок. Ён быў чалавекам хрысцiянскай веры i трывалых перакананняў у тым, што дабро павiнна перамагаць. Удзел у палiтычным жыццi даваў, лiчыў ён, шанц дапамагаць людзям згуртавацца дзеля высакародных мэтаў.

Першы раз I. Рау выбiраўся ў ландтаг зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя (па-нашаму — абласны парламент) ад малавядомай партыi. Шанцы прайсцi былi мiнiмальныя. Але, як гэта нярэдка бывае, яму моцна дапамог яго вялiкасць выпадак. Малады кандыдат тады на сустрэчы з выбаршчыкамi ездзiў на грамадскiм транспарце. I вось аднойчы ў чаканнi аўтобуса на адзiн з перадвыбарных сходаў у невялiкi сельскi гарадок ён набыў на вакзале мясцовую газету з багатым статыстычным матэрыялам аб жыццi тамтэйшых фермераў. I. Рау тады захапляўся трэнiроўкай памяцi i ў якасцi практыкавання вывучыў асноўныя лiчбы i факты з газеты. I так здарылася, што на сустрэчу з iм прыйшлi пераважна тыя, пра каго iшла размова ў публiкацыi.

Тэмай выступлення кандыдата была заяўлена праблематыка еўрапейскай бяспекi. Пра яе I. Рау казаў не шмат, а засяродзiўся на паўсядзённым жыццi тых, хто сабраўся ў зале. Яны былi прыемна здзiўлены глыбокiм веданнем маладым чалавекам iх складанай сiтуацыi, цяжкасцяў са збытам гатовай прадукцыi. I. Рау настолькi ўдала аперыраваў газетнымi лiчбамi i фактамi, што схiлiў выбаршчыкаў на свой бок. Пасля выбрання ён выканаў дадзеныя на той сустрэчы абяцаннi. З гэтага часу пачынаецца яго палiтычная кар’ера. Ён становiцца самым маладым дэпутатам ландтага.

У тую сваю першую перадвыбарную кампанiю I. Рау засвоiў: з людзьмi трэба размаўляць на iх мове, гаварыць ясна i зразумела, пазбягаць папулiсцкiх лозунгаў i метадаў, быць скупым на абяцаннi. Ён неаднойчы нагадваў маладым палiтыкам: трэба рабiць тое, што сказаў i гаварыць пра тое, што зрабiў. I. Рау як кiраўнiк высокага рангу iмкнуўся пазбягаць загадаў, заўсёды спачатку шукаў кансенсус, шукаў магчымасцi пераканаць людзей у правiльнасцi сваiх падыходаў i iдэй. Вiдаць, таму I. Рау на працягу больш чым 40 гадоў запар выбiраўся членам ландтага i 20 гадоў узначальваў урад самай развiтай, вялiкай па колькасцi насельнiцтва i ўплывовай зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя.

Леанiд ЛАХМАНЕНКА.

(Заканчэнне будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашых СМI жанр партрэта палiтыка, прычым як айчыннага так і замежнага, а тым больш заходняга, з’ява рэдкая. Можа таму, што не часта выпадае нагода
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика