21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да адпачынку падрыхтаваны

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да адпачынку падрыхтаваны

Дзiцячыя  аздараўленчыя  лагеры  адкрываюць  сезон

Вось-вось абудзiцца галасамi дзiцячая аздараўленчая база «Каласок» Бабруйскага раёна. Як расказаў яе дырэктар Вiктар Капусцiн, практычна ўсё гатова да прыёму дзятвы: жылыя памяшканнi, дзе, мiж iншым, выкананы еўрарамонт, сталовая, лазня, iншыя аб’екты. Хоць яшчэ некалькi гадоў таму востра стаяла пытанне: быць «Каласку» цi не? Мясцовыя ўлады ўсё ж дзiцячы аб’ект адстаялi. А потым ужо вобласць дапамагла фiнансамi. 

Так што самае цяжкае ў мiнулым. I цяпер «Каласок» не турбуецца за сваю будучыню. Ужо ў першай змене, па словах Капусцiна, адпачне дзве сотнi хлопчыкаў i дзяўчынак, у другой — яшчэ на трэць болей, столькi ж прыме трэцяя i чацвёртая змены. Чакаецца прыбыццё дзяцей з суседняга Кiраўскага раёна. Персанал падрыхтаваны, хоць давялося тэр­мiнова шукаць замену завучу i шэф-повару, якiя захварэлi. Рэзерв быў. У «Каласок» просяцца, таму што тут дысцыплiна, па-сапраўднаму клапоцяцца пра дзяцей. Хай у Капусцiна не такi багаты вопыт кiраўнiцтва дзiцячымi азда­раўленчымi ўстановамi, але ён каля трох дзесяткаў гадоў узначальваў раённыя «Сельгасхiмiю» i «Сель­гастэхнiку», у яго надзейныя памочнiкi, у тым лiку i Уладзiмiр Валчкоў, ранейшы дырэктар. Ну а як сонечна ў «Каласку», якое чыстае паветра, якое лясное разна­траўе — здаецца, быў бы тут i не ад’язджаў! 

Што цiкава, раённы «Каласок» знаходзiцца блiжэй да горада. А ўжо за iм размяшчаюцца гарадскiя дзiцячыя аздараўленчыя ўстановы. Гэта «Лясная казка» фанера­дрэваапрацоўчага камбiната, «Арляня» машынабудаўнiчага завода iмя Ленiна i iншыя. Гэткiм ланцужком яны выцягнулiся ўздоўж ракi Бярэзiны. 

I толькi былы пiянерлагер «Жураўка» выпадае з гэтага шэрага. Будтрэст № 13, да якога той адносiцца, не змог утрымаць «Жураўку» ў належным стане. Не хапiла сiлы, а мо, i жадання гэта зрабiць. Цяпер пра «Жураўку» кажуць у мiнулым часе, незваротна страцiлi. Аднак, як бачна, такi ўрок пайшоў на карысць. 

I калi кiраўнiк аднаго з даволi буйных гарадскiх прадпрыемстваў спрабаваў «спiхнуць» завадскi аздараўленчы лагер, яму прама сказалi: «Хутчэй спiхнём вас, а дзiцячы аб’ект павiнен працаваць. Эканомiць трэба не на дзецях, а ў вытворчых цэхах, на ўчастках». Адным словам, абаранiлi дзiцячую ўстанову. Ды i дырэктар той зразумеў, што не меў рацыi, бо клопат аб дзецях — гэта клопат аб сваiх работнiках. 

— За апошнi час, — расказвае начальнiк аддзела адукацыi Бабруйскага гарвыканкома Людмiла Савоцiна, — мы не закрылi нiводнай дзiцячай аздараўленчай установы. Наадварот, робiм усё, каб палепшыць iх работу. I тут знаходзiм поўнае паразуменне з адмiнiстрацыямi гарадскiх прадпрыемстваў, з усiмi, хто мае дачыненне да важнай справы. За мiнулы год выканалi план па аздараўленнi дзяцей на 110 працэнтаў, гэта значыць, куды болей хлопчыкаў i дзяўчынак змаглi арганiзавана правесцi свой адпачынак i набрацца сiл для новых паходаў па веды. 

А як сёлета справы з аздараўленнем дзяцей у горадзе? Нiколькi не горш. Гэта ж пацвердзiлася на пасяджэннi бабруйскага гарвыканкома, якi разгледзеў важнае пытанне. Добрыя паўгадзiны заняло абмеркаванне. Восем аздараўленчых лагераў, i па кожным высвятлялася, як падрыхтаваны, цi вырашана да канца кадравая праблема, як з аплатай пуцёвак. Вырашылi на аздараўленне дзяцей бюджэтнай сферы, дзяцей-iнвалiдаў i тых, хто знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, выдзелiць 70 мiльёнаў рублёў. Гэта, канешне, добрая падтрымка. I важна, як падкрэслiвалася, каб яна дайшла да канкрэтнага адрасата. 

Увогуле харчаванню ў аздараўленчых лагерах будзе ўдзелена вялiкая ўвага. Па-першае, каб яно было разнастайнае i ўключала тыя стравы, якiя самi дзецi пажадаюць. Па-другое, каб не было «недаежак», як гэта нярэдка здаралася. Таму вырашана адысцi ад традыцыi, якая ўстаялася, i арганiзаваць харчаванне дзяцей па ўзроставых групах. Словам, як падкрэслiвалася, у гэтай важнай справе патрэбна сапраўдная зацiкаўленасць. 

Выдзелена неабходная колькасць транспарту для перавозкi дзяцей, абслугоўваючага персаналу аздараўленчых устаноў, яны забяспечаны бесперабойнай сувяззю. З тым, каб дзiця ў любы момант магло звязацца са сваiмi бацькамi, падзялiцца ўражаннямi, а тыя ў сваю чаргу маглi пастаянна чуць сваё дзiця i не турбавацца за яго стан. 

Знойдзецца справа i для гараддзела мiлiцыi, якi павiнен вы­дзелiць сваiх работнiкаў для забеспячэння аховы аздараўленчых лагераў. Бо быў выпадак, калi падпiўшыя малойчыкi збiлi на­чальнiка лагера, якi спрабаваў iх утаймаваць. Непрыемны факт. Наў­рад цi такое можа паўтарыцца, бо мiлiцыянеры-ахоўнiкi будуць несцi персанальную адказнасць, як i тыя, хто iх сюды прызначаў. 

Усяго плануецца аздаравiць у дзiцячых лагерах раёна не меней пяцi тысяч школьнiкаў. Дадайце сюды лагеры з дзённым прабываннем, а таксама профiльныя i iншыя лагеры — гэта колькасць узрасце ўдвая. Канешне, тут важна не толькi колькасць, але i якасць адпачынку, чаму будзе ўдзяляцца першачарговая ўвага. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзiцячыя  аздараўленчыя  лагеры  адкрываюць  сезон
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика