Браты-вярбоўшчыкi
Дзесяць жанчын з Беларусi трапiлi ў бардэлi Германii, Чэхii, Iзраiля i iншых краiн з «падачы» арганiзаванай злачыннай групы.
Як устаноўлена следствам, двое братоў з Барысава ў складзе арганiзаванай злачыннай групы з 2000 па 2004 год завербавалi i перадалi для сэксуальнай эксплуатацыi за мяжу згаданую колькасць жыхарак Барысава i Жодзiна. Дарэчы, адзiн з братоў ужо адбывае пакаранне за крадзеж у папраўчай калонii ў Брэсцкай вобласцi: яго затрымалi ў красавiку гэтага года ў Iспанii. У адносiнах да абодвух вярбоўшчыкаў узбуджана крымiнальная справа. Iгар ГРЫШЫН. ВАРАЖБА ЦЫГАНКI У Вiцебску па дапамогу ў мiлiцыю звярнулася 18-гадовая дзяўчына, якая паскардзiлася на цыганку, што, прадказваючы лёс, завалодала яе 100 тысячамi беларускiх рублёў. Цыганка прапанавала свае паслугi на вулiцы Касманаўтаў, што ў раёне вiцебскiх чыгуначнага i аўтавакзалаў. «Чарадзейка» адразу ж была затрымана. Высветлiлася, што яна была раней судзiмая за махлярства. За новы «заказ «паваражыць» ёй «свецiць» ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волi. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесяць жанчын з Беларусi трапiлi ў бардэлi Германii, Чэхii, Iзраiля i iншых краiн з «падачы» арганiзаванай злачыннай групы |
|